wd wp Пошук:

Усевалад Уладзіміравіч

Усевалад Уладзіміравіч (983/984 — да 1013) — князь уладзіміра-валынскі.

Сын кіеўскага князя Уладзіміра Святаславіча. Паводле адных крыніц, у 988, паводле іншых — у 987 або 990 годзе, атрымаў ва ўдзел Уладзімір-Валынскі. Паводле «Круга зямнога» Сноры Стурлусана, да 1013 года Усевалад прыбыў у Швецыю, каб сватацца да ўдовай каралевы Сігрыды Гордай і быў забіты па яе загадзе.

Княжанне Усевалада на Валыні пацвярджае згадка горада Усевалажа пад 1097 годам, напэўна, заснаванага ім і названага ў сваё імя.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Князі валынскія
Катэгорыя·Рурыкавічы
Катэгорыя·Памерлі ў XI стагоддзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 983 годзе
Катэгорыя·Асобы