wd wp Пошук:

Сяргей Якаўлевіч Лемешаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лемешаў. Сяргей Якаўлевіч Лемешаў (27 чэрвеня (10 ліпеня) 1902, с. Старое Князева, Цвярскі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя — 27 чэрвеня 1977, Масква, СССР) — рускі савецкі камерны спявак, оперны спявак

(лірычны тэнар), педагог і рэжысёр оперы

. Народны артыст СССР (1950). Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1941).

Біяграфія

У 1921—1925 гадах ён вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі ў класе прафесара Н. Г. Райскага. З 1924 спяваў у опернай студыі К. С. Станіслаўскага пры Вялікім тэатры, дзе акрамя іншых, выконваў партыю Ленскага (опера П. І. Чайкоўскага «Яўген Анегін»). Менавіта гэтая роля, якую Сяргей Якаўлевіч выканаў больш за 500 разоў, прынесла яму шырокую вядомасць і любоў гледачоў.

У 1926 годзе дэбютаваў на прафесійнай сцэне ў Свярдлоўскам тэатры оперы і балета. У 1927—1929 гадах — саліст Рускай оперы пры Кітайска-Усходняй чыгунцы ў Харбіне. У 1929—1931 гадах — саліст Тыфліскага тэатра оперы і балета.

У 1931 Лемешаў быў запрошаны ў Вялікі тэатр, дзе дэбютаваў у партыях цара Берандзея (Снягурка), Джэральда (Лакме) і Ленскага (Яўген Анегін). Разам з І. С. Казлоўскім Лемешаў быў вядучым тэнарам да 1957 года, перыядычна працягваў выступаць у Вялікім тэатры да 1965 года. Выканаў мноства партый: Ляўко («Майская ноч»), Індыйскі госць («Садко») у операх Рымскага-Корсакава, Баян («Руслан і Людміла» М. І. Глінкі), Дуброўскі (аднайменная опера Э. Ф. Напраўніка), а таксама Герцаг («Рыгалета») , Альфрэд («Травіята») у операх Джузэпэ Вердзі, Граф Альмавіва («Севільскі цырульнік» Джаакіна Расіні), Фауст (аднайменная опера Шарля Гуно) і інш.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (43):
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 ліпеня
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Расіі
Катэгорыя·Постаці Міхайлаўскага тэатра
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Памерлі 26 чэрвеня
Катэгорыя·Заслужаныя артысты РСФСР
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты СССР
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Оперныя рэжысёры Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярскім павеце
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Выканаўцы рускіх народных песень
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Оперныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Тэнары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Выкладчыкі Маскоўскай кансерваторыі
Катэгорыя·Музычныя педагогі Расіі
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Оперныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Памерлі 27 чэрвеня
Катэгорыя·Оперныя рэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Оперныя спевакі і спявачкі Расіі
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі паводле алфавіта