wd wp Пошук:

Сяргей Сарока

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сарока. Сяргей Сарока (25 красавіка 1902, Вільня, Віленская губерня, Расійская імперыя — 1 снежня 1941, Янаў Падляскі, Беластоцкая акруга, Трэці рэйх) — беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, рэдактар, выдавец, публіцыст, пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі

Паходзіў з беларускай праваслаўнай сям’і: бацькі — Якуб і Марыя (з дому Балушкаў) Сарокі. Скончыў Віленскую беларускую гімназію. Вучыўся на факультэце права Віленскага ўніверсітэта імя Стафана Баторыя (1930—1935). Сябра Акадэмічнага гуртка беларусаведы (1934—1935). Прымаў удзел у дзейнасці Беларускага студэнцкага саюза і студэнцкай карпарацыі «Скарынія».

Падтрымліваў ідэю аўтакефальнасці праваслаўнай царквы і яе беларусізацыі ў Заходняй Беларусі. Уваходзіў у склад рэдакцыйнай групы праваслаўнага часопіса «Сьветач Беларусі». Ачольваў «Беларускую Нацыяналістычную Сябрыну» і выдаваў газету «Беларусь працы». Звязаны з нацыянальна-рэлігійнай групоўкай Ф. Вернікоўскага і У. Більдзюкевіча.

У пачатку Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў Варшаве, дзе пэўны час працаваў разам з Ф. Акінчыцам у беларускіх грамадска-палітычных арганізацыях. Пасля трох месяцаў працы не знайшоў з ім паразумення і выехаў у вёску. Пазней жыў на Белападляшшы. Займаў пасаду войта воласці Лазаў, а пасля выконваў абавязкі бурмістра ў в. Янаве Падляскім.

Паводле звестак А. Клімовіча і П. Ластаўка ў 1940 г. хварэў на тыф. Аслаблены пасля хваробы, памёр 1 снежня 1941 года ад запалення лёгкіх у Янаве Падляскім.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Постаці беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Палітыкі Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Бяльскім павеце
Катэгорыя·Беларусы ў Польшчы
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1941 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1904 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 красавіка
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 1 снежня