wd wp Пошук:

Адольф Юстынавіч Клімовіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімовіч.

Адольф Клімовіч (1900, вёска Клюшчаны, Свянцянскі пав., Віленская губ.; цяпер Астравецкі раён Гродзенскай вобл. — 24 лістапада 1970) — беларускі грамадскі дзеяч, журналіст, выдавец.

Біяграфія

Удзельнік Беларускай канферэнцыі (1918) у Вільні. Адзін з арганізатараў выдання часопіса «Маладое жыццё». Скончыў у 1921 годзе Віленскую беларускую гімназію, у 1928 годзе — Пражскі ўніверсітэт. Падчас вучобы ў Празе кіраўнік аддзела міжнародных зносін Аб’яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый (АБСА), удзельнічаў у міжнародных з’ездах і кангрэсах у Рыме, Жэневе і інш. У 1932—1939 рэдагаваў гаспадарчы часопіс «Самапомач», папулярызаваў ідэі кааперацыі. Дзеяч Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Працаваў у Беларускім інстытуце гаспадаркі і культуры, адначасова выкладаў у Віленскай беларускай настаўніцкай семінарыі.

У снежні 1938 інжынер А. Клімовіч высланы польскімі ўладамі з Вільні як «неанадзейны» элемент. Вярнуўся ў Вільню ў 1939, прымаў удзел у выданні газеты «Беларуская крыніца» (1939-40).

У II сусветную вайну працаваў у Беларускай народнай самапомачы ў Лідзе. У 1952 арыштаваны органамі НКУС. 28.2.1953 ваенным трыбуналам Маскоўскай ваеннай акругі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, у красавіку 1953 расстрэл заменены 25 гадамі лагераў. У 1956 вярнуўся ў Вільню, склаў біяграфічны слоўнік беларускіх культурных і палітычных дзеячаў (рукапіс зберагаецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Беларусі).

Пахаваны ў в. Клюшчаны.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Астравецкім раёне
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Астравецкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1970 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Постаці Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Выдаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада