wd wp Пошук:

Беларуская нацыяналістычная сябрына

Беларуская нацыяналістычная сябрына (БНС) — згуртаваньне нацыяналістычна настроеных беларускіх студэнтаў.

Дзейнасць

Беларуская нацыяналістычная сябрына дзейнічала ў Вільні ў сярэдзіне 1930-х гадоў. Яе сябрамі былі студэнты Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя. БНС мела антыбальшавіцкі характар ды выкрывала сапраўдную сутнасць бальшавіцкай палітыкі ў БССР і ў Заходняй Беларусі.

Арганізацыя кароткі час выдавала сваю газету «Беларусь працы». Яе рэдактарам і выдаўцом быў Сяргей Сарока, лідар арганізацыі. На працягу 1934 г. выйшла 5 нумароў газеты.

Паводле некаторых звестках, БНС знаходзілася пад уплывам Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·1934 год у Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1934 годзе
Катэгорыя·1934 год у Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Беларускі нацыяналізм
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Арганізацыі Заходняй Беларусі