wd wp Пошук:

Сяргей Рычардавіч Зямчонак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зямчонак. Сяргей Рычардавіч Зямчонак (нар. 16 ліпеня 1967, г.п. Варапаева, Пастаўскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, інжынер-тэхнолаг дрэваапрацоўкі; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст.

Працаваў інструктарам Пастаўскага райкама ЛКСМБ Віцебскай вобласці, сталяром, начальнікам вытворчасці, галоўным інжынерам, дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства «Паставымэбля».

З’яўляўся дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў.

Удастоены званняў «Чалавек года Віцебшчыны — 2008», «Чалавек года Пастаўшчыны — 2009», «Лепшы кіраўнік Віцебшчыны — 2015», граматы Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017)[1]. Дэлегат пятага Усебеларускага народнага сходу.

11 чэрвеня 2019 года прызначаны старшынёй Лёзненскага райвыканкама[2].

Асабістае жыццё

Жанаты, мае сына і дачку.

Зноскі

  1. Свидетельство № 5-02/107 от 10 ноября 2017 года (руск.) . Минская епархия (10 снежня 2017). Праверана 18 лістапада 2020.
  2. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні 11.06.2019. // БелТА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 ліпеня
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пастаўскім раёне
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Старшыні Лёзненскага райвыканкама
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы