wd wp Пошук:

Сяргей Рыгоравіч Маісеенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Маісеенка. Сяргей Рыгоравіч Маісеенка (нар. 31 мая 1961, п. Уваравічы, Гомельская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1988 годзе факультэт архітэктуры Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна (выкладчыкі Ж. М. Вяржбіцкі, І. І. Фамін, А. В. Жук[ru]). У 19881993 гадах працаваў у праектным інстытуце «Кішынёўгарпраект», з 1995 года ў інстытуце «Гомельпраект».

Творчасць

Асноўныя працы: ДЮСШ у г. Калінкавічы (2006); планіроўка і забудова цэнтральнай часткі н.п. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна (20062008, сааўтар А. А. Стаянава); Музей імя Я. Я. Маісеенкі ў г. Буда-Кашалёва (2000); Музей прыроды ў н.п. Ляскавічы Петрыкаўскага раёна (2008); Краязнаўчы музей у г. Жлобіне (2000); офісны будынак па вул. Захарава ў г. Мінску (2009, сааўтар А. А. Стаянава); НГЗУ ў г. Рэчыца (2001, сааўтар А. А. Стаянава).

Член Беларускага саюза архітэктараў з 2000 года.

Узнагароды

Узнагароджаны дыпломам Нацыянальнага фестывалю архітэктуры за офісны будынак тэлекампаніі «Тэлевід» у г. Рэчыца (2000, сааўтар А. А. Стаянава); дыпломам VI Нацыянальнага фестывалю архітэктуры ў Мінску за лепшы праект года ў намінацыі «Грамадскія комплексы, будынкі і збудаванні» «Рэканструкцыя будынка офіса ТПП „Лукойл-Ухтанафтагаз“ у г. Ухта» (2005, сааўтар А. А. Стаянава). Пераможца Рэспубліканскага штогадовага агляду лепшых архітэктурных аб’ектаў «Дойлідства года» ў намінацыі «Выкарыстанне малых архітэктурных формаў і арыгінальнае рашэнне ў афармленні гарадскога дызайну» за праект добраўпарадкавання цэнтральнай плошчы ў г. Усінску, Рэспубліка Комі (2003, сааўтар А. А. Стаянава); у намінацыі «Лепшы праект года» за офіс кампаніі Лукойл у г. Ухта, Рэспубліка Комі (2003, сааўтар А. А. Стаянава).

Сям’я

У шлюбе з архітэктарам Аленай Стаянавай, з якой ён пазнаёміўся на факультэце архітэктуры Ленінградскай Акадэміі мастацтваў. Жонка з’яўляецца ягоным нязменным сааўтарам[1].

Зноскі

  1. Соната на тему агрогородка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уваравічах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1961 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў