wd wp Пошук:

Сяргей Пятровіч Бельцюкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бельцюкоў. Сяргей Пятровіч Бельцюкоў (нар. 26 лістапада 1956, пас. Балбасава, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі кампазітар.

Біяграфія

Скончыў Беларускую кансерваторыю ў 1980 годзе па класе фартэпіяна Р. Шаршэўскага; у 1987 годзе па класе кампазіцыі Я. Глебава. У 19821989 гадах загадчык музычнай часткі Беларускага тэатра юнага гледача.

Творчасць

Працуе ў розных музычных жанрах і стылявых кірунках (ад класіка-рамантычных да сучасна-авангардных). Сярод твораў: кантаты «Начны матылёк», «Святло сонца», для хору а капэла «Вандроўнікі», «Забыты Богам край» (19871995); «Усяночная», містэрыя «Благаславі нас, Божа» (1995, з А. Залётневым); 3 сімфоніі: 1-я «Гравюры» (1990), 2-я «Са званамі» (1994), 3-я (1995); Канцэрт для габоя і камернага аркестра; «Капрычыо» для флейты і камернага аркестра; «Сумнае прынашэнне Моцарту» для флейты, фартэпіяна і струннага аркестра; камерна-інструментальныя творы («Стронцый-90», «Музыка для габоя і магнітнай стужкі»); рамансы на вершы М. Багдановіча і Б. Ахмадулінай; музыка да кінафільмаў «Францыск Скарына», «Тутэйшыя», «Язэп Драздовіч», «Полацкая жамчужына» і інш. і драматычных спектакляў (больш за 30).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Кампазітары Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балбасаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампазітары XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі