wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Хаменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Хаменка. Сяргей Мікалаевіч Хаменка (нар. 21 верасня 1966, Ясінаватая, Данецкая вобласць, УССР, СССР) — беларускі ваеннакамандуючы і дзяржаўны дзеяч. Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь з 2021 года, экс-намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Генерал-маёр (2014).

Біяграфія

Пасля заканчэння школы паступіў у Арджанікідзаўскае вышэйшае ваеннае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча імя С. М. Кірава МУС СССР, якое скончыў у 1987 годзе з адзнакай[2].

Праходзіў службу на розных камандных пасадах ва ўнутраных войсках МУС СССР і МУС Рэспублікі Беларусь. Са жніўня 1987 па чэрвень 1993 года — камандзір стралковага ўзвода 490-га канвойнага палка, камандзір патрульнага ўзвода, намеснік камандзіра патрульнай роты, камандзір роты, начальнік штаба — намеснік камандзіра патрульнага батальёна 7-га спецыяльнага матарызаванага палка міліцыі ўпраўлення ўнутраных войск МУС СССР па Сярэдняй Азіі і Казахстане.

З чэрвеня 1993 года — памочнік начальніка штаба, з 2002 года — першы намеснік камандзіра — начальнік штаба патрульнага батальёна вайсковай часці 5448 унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у Мінску.

Са жніўня 1994 па чэрвень 1997 года вучыўся на факультэце памежных і ўнутраных войск Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ (Расія), які скончыў з залатым медалём[2].

У 1997—2007 гадах служыў на пасадах камандзіра стралковага батальёна, намесніка камандзіра — начальніка штаба, першага намесніка камандзіра і камандзіра воінскай часці 5448 унутраных войск МУС Беларусі. Затым — намеснік камандзіра батальёна па баявой падрыхтоўцы воінскай часці 3403 унутраных войск МУС Беларусі.

Са жніўня 2007 па чэрвень 2009 года быў студэнтам факультэта генеральнага штаба ўзброеных сіл Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

З 2009 года займаў пасаду першага намесніка начальніка штаба ўнутраных войскаў, затым — першага намесніка камандуючага ўнутранымі войскамі — начальніка штаба. 30 чэрвеня 2014 года Сяргею Хаменку прысвоена воінскае званне генерал-маёра[3].

Са жніўня 2014 па 24 снежня 2019 года ўзначальваў Дэпартамент аховы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

24 снежня 2019 года прызначаны намеснікам Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь[4].

18 кастрычніка 2021 года вызвалены ад пасады намесніка Міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і звольнены ў запас па ўзросце. Аданачасова ён быў прызначаны Міністрам юстыцыі Рэспублікі Беларусь з прысваеннем першага класа дзяржаўнага служачага[5].

Жанаты, выхоўвае дачку[2].

Грамадская дзейнасць

Тройчы выбіраўся дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў XXIV, XXV і XXVI скліканняў[2]. 8 кастрычніка 2020 года абраны старшынёй Беларускай асацыяцыі міні-футбола[6].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалямі «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку», «За бездакорную службу» I (2012)[7], II і III (2002) ступеняў[8], іншымі медалямі і нагруднымі знакамі.

Міжнародныя санкцыі

31 жніўня 2020 года Хаменка быў уключаны ў спіс асоб, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў».

2 кастрычніка 2020 года Хаменка быў уключаны ў Чорны спіс Еўрасаюза[9]. Савет Еўрапейскага саюза адзначыў, што Хаменка як намеснік міністра ўнутраных спраў адказвае за кампанію рэпрэсій і запалохвання, якую праводзіць МУС пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, у прыватнасці адвольныя арышты і жорсткае абыходжанне, у тым ліку катаванні, мірных дэманстрантаў, а таксама запалохванне і гвалт у дачыненні да журналістаў[10]. 20 лістапада да кастрычніцкага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя і Украіна[11]. Акрамя таго, Хаменку ў свае санкцыйныя спісы ўключылі Вялікабрытанія[12], Канада[13] і Швейцарыя[14][15].

Зноскі

  1. 1 2 Лукашэнка назначыў экс-намесніка міністра ўнутраных спраў міністрам юстыцыі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва — 1918. Праверана 20 кастрычніка 2021.
  2. 1 2 3 4 Актуальный диалог с начальником департамента охраны // СБ. Беларусь сегодня, 22 чэрвеня 2015 (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 30 июня 2014 года № 306 «О присвоении С. Н. Хоменко воинского звания»
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 24 декабря 2019 года № 481 «О С. Н. Хоменко»(недаступная спасылка)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 18 октября 2021 г. № 398 «О С. Н. Хоменко» Архівавана 23 кастрычніка 2021.
  6. Разное. Хоменко, возглавивший Белорусскую ассоциацию мини-футбола, — замминистра МВД, генерал-майор
  7. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 28 снежня 2012 года № 571 «Аб узнагароджанні медалём „За бездакорную службу“ І, ІІ, ІІІ ступені»(недаступная спасылка)
  8. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 11 снежня 2002 года № 604 Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём «За бездакорную службу» І, ІІ, ІІІ ступені
  9. Council Implementing Regulation (EU) 2020/1387 of 2 October 2020 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus // Official Journal of the European Union L 319 I
  10. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . EUR-Lex(польск.) бел..
  11. Declaration by the High Representative on behalf of the EU on the alignment of certain third countries concerning restrictive measures against Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (20 лістапада 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  12. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK(англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  13. Backgrounder: Belarus sanctions(англ.) . Міністэрства міжнародных спраў Канады(англ.) бел.} (15 кастрычніка 2020). Праверана 22 верасня 2021.
  14. Switzerland joins EU in sanctions against top Belarus officials(англ.) . Swissinfo(чэшск.) бел. (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2021.
  15. SECO: Ordinance on measures against Belarus(англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (13 кастрычніка 2020). Праверана 13 верасня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (42):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Данецкай вобласці
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 26-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 2 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 3 ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Генерал-маёры (Беларусь)
Катэгорыя·Выпускнікі Арджанікідзаўскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «100 год міліцыі Беларусі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 2 ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Намеснікі міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 25-га склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «80 гадоў беларускай міліцыі»
Катэгорыя·Ваенныя Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў ахове грамадскага парадку»
Катэгорыя·Старшыні нацыянальных спартыўных федэрацый Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Камітэту дзяржаўнай бяспекі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём За бездакорную службу 1 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «20 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»