У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гумілеўскі. Сяргей Львовіч Гуміле́ўскі (29 сакавіка 1963, Мінск) — беларускі скульптар
.
Нарадзіўся 29 сакавіка 1963 года ў Мінску. Бацька — скульптар, народны мастак Беларусі Леў Мікалаевіч Гумілеўскі. У 1987 годзе скончыў ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. З 1994 па 1997 стажыраваўся ў творчых акадэмічных майстэрнях: вучыўся ў Леаніда Давідзенкі, Льва Гумілеўскага, Анатоля Арцімовіча, Міхаіла Савіцкага. Член Беларускага саюза мастакоў (1990).
Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры. Асноўныя творы:
Разам з бацькам стварыў помнікі Кірылу Тураўскаму ў Гомелі, Янку Купалу ў Маскве, Францішку Багушэвічу ў Смаргоні і інш.
Лаўрэат прэміі Саюзнай Дзяржавы (2010).