wd wp Пошук:

Сяргей Віктаравіч Кісляк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Сяргей Кісляк (нар. 6 жніўня 1987, Камянец) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у родным Камянцы. Пазней вычыўся ў мінскім Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву (РВАР). У 2003 годзе гуляў за каманду РВАР у Другой лізе. У 2004 годзе перайшоў у мінскае «Дынама». Спачатку гуляў за дубль дынамаўцаў, а з сезона 2006 трывала замацаваўся ў аснове. Пазней стаў капітанам «Дынама».

Улетку 2010 года знаходзіўся на праглядзе ў расійскім «Рубіне». З-за магчымага пераходу здарыўся канфлікт з кіраўніцтвам «Дынама», якое жадала атрымаць кампенсацыю за іграка. У выніку, Сяргей разам з таварышам па камандзе Антонам Пуцілам на некаторы час быў адпраўлены ў дубль, прапусціў некаторыя матчы дынамаўцаў у Лізе Еўропы. У снежні 2010 года афіцыйна стаў іграком «Рубіна».

У складзе «Рубіна» стаў звычайна выкарыстоўвацца на пазіцыі флангавага абаронцы (да таго гуляў выключна паўабаронцу). Трывала выступаў за казанскі клуб у еўракубках, у той час як у чэмпіянаце Расіі з’яўляўся на полі радзей з-за ліміту на легіянераў. У ліпені 2012 года быў арандаваны клубам «Краснадар» да канца года, пасля вярнуўся ў «Рубін».

У чэрвені 2016 года стала вядома, што па заканчэнні кантракта з паўабаронцам «Рубін» не будзе яго падаўжаць. 8 чэрвеня Сяргей у якасці свабоднага агента падпісаў пагадненне з турэцкім «Газіянтэпспорам», далучыўшыся да свайго суайчынніка Антона Пуцілы[4]. Спачатку не меў трывалага месца ў аснове, але пазней стаў часцей з’яўляцца ў складзе. Па выніках сезона 2016/17 «Газіянтэпспор» страціў месца ў Суперлізе. Улетку 2017 года з-за фінансавых праблем клуба перастаў за яго выступаць, трэніраваўся з мінскім «Дынама», аднак ФІФА не дазволіла пераход[5].

У студзені 2018 года далучыўся да паўладарскага «Іртыша» і праз два тыдні падпісаў з ім кантракт[6]. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе казахстанскага клуба. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Іртышом»[7]. Пасля зыходу з Іртыша» планаваў працягнуць кар’еру ў расійскім клубе, аднак на яго наклалі забарону на трансферы. Некаторы час падтрымліваў форму з мінскай аматарскай камандай «Трактар»[8]. Нарэшце, у верасні 2018 года падпісаў кантракт на 2,5 гады з брэсцкім «Дынама»[9]. У сезоне 2018 чаргаваў у брэсцкай камандзе выхады ў стартавым складзе і на замену, а ў сезоне 2019 замацаваўся ў аснове і дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Беларусі.

У снежні 2020 года перайшоў у мінскае «Дынама»[10].

Міжнародная кар’ера

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі. Забіў на гэтым турніры абодва мячы сваёй каманды (у брамы Швецыі і Італіі).

Дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі 14 лістапада 2009 года ў таварыскім матчы супраць Саудаўскай Аравіі. Хутка стаў асноўным іграком зборнай. 3 верасня 2010 года забіў гол у адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2012 супраць Францыі, які прынёс беларусам сенсацыйную перамогу 1:0.

Дасягненні

Зноскі

  1. Sergey Kislyak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Syarhey Kislyak // FBref.com
  3. Sergey Kislyak // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Сергей Кисляк подписал контракт с турецким “Газиантепспором”
  5. ФИФА не разрешил Кисляку дозаявиться в минское “Динамо”
  6. Сергей Кисляк подписал годичный контракт с “Иртышом”
  7. Сергей Кисляк покинул “Иртыш”
  8. «Из-за бюрократических вещей». Почему Кисляк снова остался без работы
  9. Сергей Кисляк стал игроком брестского “Динамо”
  10. Кисляк стал игроком минского “Динамо”
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК РВАР Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Краснадар
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 жніўня
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рубін Казань
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1987 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Іртыш Паўладар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каменцы
Катэгорыя·Ігракі ФК Газіянтэпспор
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных