wd wp Пошук:

Сяргей Вячаслававіч Лявіцкі

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лявіцкі. Сяргей Лявіцкі (нар. 17 сакавіка 1990, Гродна) — беларускі футбаліст, паўабаронца.

Клубная кар’ера

Пачынаючы з 2008 года гуляў за гродзенскі «Нёман». У сезоне 2010 стаў трывалым іграком асновы, але пазней неаднаразова саступаў месца іншым ігракам.

Сезон 2013 распачынаў на лаўцы запасных і зрэдку з’яўляўся ў асноўным складзе. Пасля зыходу з каманды Дзмітрыя Рэкіша ў ліпені 2013 года здолеў замацавацца на пазіцыі правага паўабаронцы. У верасні 2013 года саступіў месца ў аснове навічку каманды Арцёму Салаўю.

У сезоне 2014 звычайна знаходзіўся на лаўцы запасных і выхадзіў на замену ў канцы матча, а ў жніўні і лістападзе 2014 года з’яўляўся ў стартавым складзе на пазіцыі левага паўабаронцы. У студзені 2015 года пакінуў гродзенскі клуб[2].

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком «Слуцка»[3]. У слуцкім клубе стаў пераважна выхадзіць на замену. 28 чэрвеня 2015 года забіў гол у Гродна ў матчы з «Нёманам» (4:0), адразу пасля гэтага зрабіў прапанову сваёй нявесце[4]. У сезоне 2016 гуляў мала з-за траўм, пачынаючы з ліпеня не з’яўляўся на полі. У студзені 2017 года разарваў кантракт са «Слуцкам»[5].

У лютым-сакавіку 2017 года падтрымліваў форму з «Нёманам», а пазней прыбыў на прагляд у «Ліду», з якой у красавіку падпісаў кантракт[6]. Быў прызнаны аматарамі найлепшым іграком «Ліды» ў сезоне 2017[7], у сезоне 2018 заставаўся трывалым іграком асновы.

У студзені 2019 года стаў іграком «Смалявічаў»[8]. У складзе смалявіцкай каманды чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, дапамог па выніках сезона вярнуць месца ў Вышэйшай лізе. У студзені 2020 года пакінуў клуб[9] і неўзабаве быў дыскваліфікаваны на 1 год па справе аб дагаварных матчах[10].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2007дубльНёман275
2008Д1Нёман130
2009Д1Нёман200
2010Д1Нёман252
2011Д1Нёман111
2012Д1Нёман222
2013Д1Нёман200
2014Д1Нёман121
2015Д1Слуцк183
2016Д1Слуцк110
2017Д2Ліда293
2018Д2Ліда254
2019Д2Смалявічы232

Зноскі

  1. Sergey Levitskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Анюкевич и Левицкий покинули “Неман” (руск.)
  3. Мараховский, Залесский, Левицкий и Гаврюшко пополнили ряды “Слуцка” (руск.)
  4. Сергей Левицкий сразу после забитого “Неману” гола сделал предложение своей невесте (ВИДЕО) (руск.)
  5. Мараховский, Залесский, Левицкий и Гаврюшко пополнили ряды “Слуцка” (руск.)
  6. “Лида” подписала Левицкого и Огурцова и арендовала у “Немана” Лукашина (руск.)
  7. Сергей Левицкий признан лучшим игроком «Лиды» в нынешнем сезоне (руск.)
  8. Левицкий, Гомза и Щегрикович пополнили ряды “Смолевичей” (руск.)
  9. “Смолевичи” расстались с четырьмя футболистами
  10. Футбол. “Дело о договорняках”. Алексей Сучков и Валерий Белявский пожизненно отлучены от белорусского футбола

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда