wd wp Пошук:

Сяргей Анісімавіч Каваленка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Каваленка. Сяргей Анісімавіч Кавале́нка (27 лістапада 1921, вёска Ульянавічы, Сенненскі раён, Віцебская вобласць — 2 лютага 1945) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).

Біяграфія

С. А. Каваленка нарадзіўся ў вёсцы Ульянавічы (сучасны аграгарадок Ульянавічы ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). З 1932 г. жыў у Магілёве. Вучыўся ў чыгуначнай школе № 24. Скончыў 10 класаў школы. Працаваў змазчыкам паравоза ў чыгуначным дэпо. У 1940—1941 гг. на службе ў Чырвонай Арміі. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны, разам з бацькам дапамог дзесяткам салдат пазбегнуць палону. Трапіў у лагер смерці, уцёк да партызан. У 1943—1944 гг. у партызанскім атрадзе на тэрыторыі Літвы. На фронце з красавіка 1944 г., радавы.

Стралок 5-й стралковай роты 299-га стралковага палка (225-я стралковая дывізія, 21-я армяя, 1-ы Украінскі фронт) С. А. Каваленка вызначыўся ў баях за расшырэнне плацдарма на рацэ Одэр на паўднёвы захад ад горада Шургаст (Германія). 1 лютага 1945 г. у вырашальны момант бою закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота, кулямётны агонь якога перашкаджаў наступленню. Рота паднялася ў атаку і прарвала абарону праціўніка.

Узнагароды

Памяць

У гонар С. А. Каваленкі названы вуліцы ў Магілёве і Сянно; у Магілёве на вуліцы яго імя ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ваенныя СССР
Катэгорыя·Пахаваныя ў Апольскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Памерлі ў Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сенненскім раёне
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 2 лютага
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных