wd wp Пошук:

Сянаў

Сянаў[1] (польск.: Sianów, ням.: Zanow — Цанаў) — горад на паўночным захадзе Польшчы. Размешчаны за 470 км на паўночны захад ад Варшавы, за 180 км на паўночны ўсход ад Шчэціна і за 10 км на ўсход ад цэнтра Кашаліна. Уваходзіць у Кашалінскі павет Заходнепаморскага ваяводства, сядзіба вяскова-гарадской гміны Сянаў. Займае плошчу 15,88 км². Насельніцтва 6,6 тыс. чалавек.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Кашалінскага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сянаў (гміна)
Катэгорыя·Гарады Заходнепаморскага ваяводства