Кашалінскі павет[1] (польск.: Powiat koszaliński) — павет у Польшчы, уваходзіць у склад Заходнепаморскага ваяводства. Цэнтр павета — горад Кашалін. Павет утвораны ў выніку адміністрацыйнай рэформы ў 1999 годзе. У складзе павета чатыры гарады, чатыры вяскова-гарадскія гміны і чатыры вясковыя гміны. Займае плошчу 1653,40 км². Насельніцтва павета складае 65,8 тыс. чалавек.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кашалінскі павет