wd wp Пошук:

Сямён Яфімавіч Сцяпук

Сямён Яфімавіч Сцяпук (1911, вёска Гарадзішча, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць — 1988, Мінск) — капітан МУС СССР, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Сямён Сцяпук нарадзіўся 26 студзеня 1911 года ў вёсцы Гарадзішча (цяпер — Петрыкаўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі). Скончыў Гомельскі будаўнічы тэхнікум. У 19301936 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. Пасля дэмабілізацыі, працаваў у органах НКУС СССР. У чэрвені 1941 года Сцяпук паўторна быў прызваны ў армію і накіраваны на фронт Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў[1].

Да лістапада 1943 года старшы лейтэнант Сямён Сцяпук камандаваў ротай аўтаматчыкаў 520-га стралковага палка 167-й стралковай дывізіі(руск.) бел. 38-й арміі(руск.) бел. 1-га Украінскага фронту. Вызначыўся падчас вызвалення Кіева. 3-5 лістапада 1943 года рота Сцяпука паспяхова дзейнічала падчас баёў за Пушчу-Вадзіцу(руск.) бел. і Святошына(руск.) бел., нанёсшы ворагу вялікія страты[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 10 студзеня 1944 года старшы лейтэнант Сямён Сцяпук быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка»[1][2].

У 19471960 гадах Сцяпук зноў працаваў у органах МУС СССР, быў звольнены ў запас у званні капітана. Пражываў у Мінску. Памёр 11 сакавіка 1988 года[1].

Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага і Айчыннай вайны 1-й ступені, шэрагам медалёў[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Степук Семён Ефимович(руск.) . AZ Library. Праверана 2014-7-16.
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 10 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 19 января (№ 3 (263)). — С. 1

Літаратура

Спасылкі

Сямён Яфімавіч Сцяпук на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Петрыкаўскім раёне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга