У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Талкачоў.
Сямён Львовіч Талкачоў (1907, Бабруйск — 1970) — беларускі піяніст
, канцэртмайстар, педагог[1].
Скончыў Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага (1930). Працаваў у Маскве, Ленінградзе, Іркуцку, Куйбышаве. З 1938 г. канцэртмайстар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, адначасова выкладчык Беларускай кансерваторыі (1957—1967)[1].
Асабліва значная роля ў працы над нацыянальнымі операмі: «Міхась Падгорны» і «Алеся» Я. К. Цікоцкага, «У пушчах Палесся» і «Надзея Дурава» А. В. Багатырова, «Яснае світанне» і «Кветка шчасця» А. Я. Туранкова і інш[1].
Заслужаны артыст БССР (1949), народны артыст БССР (1964)[1].