wd wp Пошук:

Сямён Ісакавіч Чубукоў

Сямён Ісакавіч Чубукоў (1 студзеня 1907, в. Кузьмінічы, Магілёўская вобласць — 29 чэрвеня 1983, Таганрог) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір 262-га танкавага батальёна (70-я танкавая брыгада, 5-ы танкавы корпус, Заходні фронт(руск.) бел.), маёр. Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся 7 студзеня 1907 года ў вёсцы Кузьмінічы Расійскай імперыі, цяпер Чавускага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі, у сям’і селяніна. Беларус.

У пачатку 1920-х гадоў разам з бацькамі пераехаў у вёску Бярозаўка Вяліка-Улуйскай воласці Ачынскага павета[1]. Скончыў сярэднюю школу. Працаваў брыгадзірам у камуне Ачынскага раёна Краснаярскага краю.

У Чырвонай Арміі з 1929 года. Член ВКП(б)/КПСС з 1931 года. У 1939 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў, у 1940 — курсы «Стрэл».

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з мая 1942 года. Камандзір 262-га танкавага батальёна маёр Сямён Чубукоў вызначыўся ў Курскай бітве[2]. 12 ліпеня 1943 года яго батальён першым фарсіраваў раку Выцебець і, умела ўзаемадзейнічаючы са стралковымі падраздзяленнямі, вызваліў раённы цэнтр сяло Ульянава, вёску Крапіўна і іншыя населеныя пункты Калужскай вобласці. Быў паранены, але не пакінуў поля бою.

У 1944 годзе скончыў Курсы ўдасканалення афіцэрскага складу, у 1948 — Вышэйшую афіцэрскую школу бранятанкавых і механізаваных войскаў. З 1954 года падпалкоўнік Чубукоў — у запасе.

З 1959 па 1974 год працаваў газааператарам на Таганрогскім металургічным заводзе.

Жыў і працаваў у Таганрогу.

Памёр 29 чэрвеня 1983 года, пахаваны ў Таганрозе.

Узнагароды

Зноскі

  1. Музей Ачынскага педагагічнага каледжа Архівавана 27 снежня 2011..
  2. Курская бітва. Архівавана 27 лютага 2008.

Літаратура

Спасылкі

Сямён Ісакавіч Чубукоў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 29 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Удзельнікі Курскай бітвы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Таганрогу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Быхаўскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Пахаваныя ў Таганрогу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Падпалкоўнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»