wd wp Пошук:

Сямвозера

Сямвозера (карэл.: Seamarvi, фінск.: Saamajarvi, руск.: Сямозеро) — возера ў Расіі, у паўднёвай[1] частцы Рэспублікі Карэлія. Знаходзіцца за 70 км на захад ад Анежскага возёра і сталіцы Рэспублікі Карэлія, горада Петразаводска. Сямвозера ўваходзіць у басейн ракі Шуя.

Вялікая частка берагавой лініі адносіцца да Пражынскага раёна, заходні бераг возера — да Суаярвскага раёна.

Плошча паверхні возера 266 км². Даўжыня 24,6 км, найбольшая шырыня 15,1 км. Найбольшая глыбіня возера 24,5 м, сярэдняя 6,7 м. Плошча вадазбору 1580 км². Аб’ём вады ў возеры 1,79 км³.

Як і большасць азёр Карэліі, Сямвозера мае ледавіковае паходжанне, пра што кажа багацце астравоў, заліваў, праліваў і адносна невялікая глыбіня. Замярзае ў кастрычніку—снежні, вызваляецца ад лёду ў красавіку—маі.

Зноскі

  1. Вадаёмы Карэліі падзяляюцца на паўночныя (паўночней 65,5° пн. ш.), паўднёвыя (паўднёвей 63,0° пн. ш.) і цэнтральныя (паміж 63,0 і 65,5° пн. ш.).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Карэліі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры без пазіцыйных карт
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0