Сямвозера (карэл.: Seamarvi, фінск.: Saamajarvi, руск.: Сямозеро) — возера ў Расіі, у паўднёвай[1] частцы Рэспублікі Карэлія. Знаходзіцца за 70 км на захад ад Анежскага возёра і сталіцы Рэспублікі Карэлія, горада Петразаводска. Сямвозера ўваходзіць у басейн ракі Шуя.
Вялікая частка берагавой лініі адносіцца да Пражынскага раёна, заходні бераг возера — да Суаярвскага раёна.
Плошча паверхні возера 266 км². Даўжыня 24,6 км, найбольшая шырыня 15,1 км. Найбольшая глыбіня возера 24,5 м, сярэдняя 6,7 м. Плошча вадазбору 1580 км². Аб’ём вады ў возеры 1,79 км³.
Як і большасць азёр Карэліі, Сямвозера мае ледавіковае паходжанне, пра што кажа багацце астравоў, заліваў, праліваў і адносна невялікая глыбіня. Замярзае ў кастрычніку—снежні, вызваляецца ад лёду ў красавіку—маі.