wd wp Пошук:

Сціна Джэксан

Сціна Джэксан (шведск.: Stina Jackson, у дзявоцтве Олафсан (шведск.: Olofsson); 28 чэрвеня 1983, Шэлефтэа, Швецыя) — шведская пісьменніца, найперш вядомая сваім дэтэктывам «Срэбная дарога».

Біяграфія

Сціна Олафсан нарадзілася і вырасла ў Шэлефтэа, горадзе на паўночным усходзе Швецыі. У 2002 годзе яна скончыла сярэднюю школу Anderstorpsgymnasiet(шведск.) бел. і праз два гады пераехала ў Стакгольм каб працягнуць навучанне. У 2006 годзе яна пераехала ў Дэнвер, штат Каларада, ЗША, дзе выйшла замуж за амерыканца Роберта Джэксана. Цяпер яна мае падвойнае грамадзянства і жыве з мужам у Дэнверы, дзе таксама вывучала права[1].

Яна дэбютавала як пісьменніца ў 2018 годзе крымінальным раманам «Срэбная дарога» (шведск.: Silvervägen), які ў 2019 годзе атрымаў прэмію «Шкляны ключ»[2]. Раман распавядае гісторыю пра мужчыну, які шукае зніклую дачку ў шведскай правінцыі Вестэрботэн[2].

У 2020 годзе яна апублікавала раман «Ёдэсмарк» (шведск.: Ödesmark), падзеі якога адбываюцца ў невялікай аднайменнай вёсцы непадалёк ад горада Арвідшаўр[d] у шведскай Лапландыі[3].

Бібліяграфія

Прызы і ўзнагароды

Зноскі

  1. Bibbi Wopenka. Jackson, Stina - Alex Författarlexikon (нявызн.). Alex Författarlexikon (27 лістапада 2018).
  2. 1 2 Ulla Trenter. Stina Jackson får årets Glasnyckel (нявызн.) (недаступная спасылка). Svenska Deckarakademin (5 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2019. Праверана 10 сакавіка 2021.
  3. Magnus Persson. Ödesmark - Mörka hemligheter i norrländsk glesbygd (нявызн.). Svenska Dagbladet (11 красавіка 2020).
  4. С. Джэксан. Срэбная дарога (нявызн.). Выдавецтва «Янушкевіч». Праверана 10-3-2021.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Пісьменнікі Швецыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вестэрботэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Шведскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта