wd wp Пошук:

Шкляны ключ

«Шкляны ключ» (шведск.: Glasnyckeln, дацк.: Glasnøglen, нарв.: Glassnøkkelen, фінск.: Lasiavain-palkinto, ісл.: Glerlykillinn) — літаратурная прэмія, якая штогод прысуджаецца крымінальнаму раману аўтара з краін Паўночнай Еўропы.

Узнагарода, названая ў гонар рамана «Шкляны ключ» амерыканскага пісьменніка-крыміналіста Дэшыла Хэмета, з’яўляецца сапраўдным шкляным ключом, які з 1992 года штогод уручаюць лепшаму крымінальнаму раману члены «Саюза дэтэктыўных аўтараў Скандынавіі» (Skandinaviska Kriminalsällskapet, SKS), у які ўваходзяць пісьменнікі з Даніі, Швецыі, Нарвегіі, Ісландыі і Фінляндыі. Члены кожнай краіны выстаўляюць раман-кандыдат, складаючы шорт-ліст.

Лаўрэаты

Год Пераможца Назва твора Краіна
1992 Хенінг Манкель Mördare utan ansikte
1993 Пітер Хёг Frøken Smillas fornemmelse for sne
1994 Кім Смоге Sub Rosa
1995 Эрык Ота Ларсен Masken i Spejlet
1996 Фрэдрык Скаген Nattsug
1997 Карын Фосум Se deg ikke tilbake!
1998 Ю Несбё Flaggermusmannen
1999 Лейф Давідсен Lime’s billede
2000 Хокан Несер Carambole
2001 Карын Альвтэген Saknad
2002 Арнальдур Індрыдасан Mýrin
2003 Арнальдур Індрыдасан Grafarþögn
2004 Курт Аўст Hjemsøkt
2005 Андэрс Рослунд
Бёрге Хельстром
Odjuret
2006 Стыг Ларсан Дзяўчына з татуіроўкай цмока
2007 Маці Ронкя Ystävät kaukana
2008 Стыг Ларсан Дзяўчына, якая ўзрывала паветраныя замкі
2009 Юхан Тэарын Nattfåk
2010 Юсі Адлер-Ольсен Flaskepost fra P
2011 Лейф Г. У. Перссан Den döende detektiven
2012 Эрык Віга Валеур Det syvende barn
2013 Ёрн Ліер Хорст Jakthundene
2014 Гард Свен Den siste pilegrimen
2015 Томас Рудаль Eremitten
2016 Анэ Рыэль Harpiks
2017 Малін Персан Джыаліта Störst av allt
2018 Каміла Грэбе Husdjuret
2019 Сціна Джэксан Silvervägen
2020 Каміла Грэбе Skuggjägaren
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя прэміі