wd wp Пошук:

Сцяпан Філімонавіч Аляшкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляшкевіч.

Сцяпан Філімонавіч[1] Аляшкевіч (1910 — 4 мая 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, вайсковы выведнік разведгрупы ў складзе 759-га стралковага палка 163-й стралковай дывізіі 40-й арміі 2-га Украінскага фронту. Герой Савецкага Саюза (1944), чырвонаармеец.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1910 годзе у вёсцы Перавоз Ігуменскага павета Мінскай губерні (зараз у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці) ў сялянскай сям’і. Па нацыянальнасці беларус. Атрымаў пачатковую адукацыю. У 1943 годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1943 года[2]. Выведнік стралковага палка чырвонаармеец Аляшкевіч неаднаразова ўдзельнічаў у вайсковых выведвальных аперацыях. 13 Сакавіка 1944 г. вызначыўся пры фарсіраванні ракі Паўднёвы Буг у раёне вёскі Сімферопаль (цяпер горад у Вінніцкай вобласці). У складзе разведгрупы Аляшкевіч ў ліку першых пераправіўся праз раку і ўступіў у бой з буйнымі сіламі праціўніка за пашырэнне плацдарму, чым садзейнічаў паспяховай пераправе падраздзяленняў палка[2].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13.9.1944

за ўзорнае выкананне баявых заданняў Камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства[3]

чырвонаармейцу Аляшкевічу Сцяпану Філімонавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).

Загінуў 4 мая 1944 года ў тыле ворага пасля выканання аперацыі па падрыве моста на рацэ Малдова ў Румыніі. Пахаваны ў населеным пункце Вама (Румынія)[2].

Узнагароды

Памяць

Зноскі

  1. У некаторых крыніцах памылкова Філіпавіч. Гл. Данясенне аб беззваротных стратах(недаступная спасылка).
  2. 1 2 3 4 Алексютович Константин Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  3. Газета «Известия» № 219 ад 14 верасня 1944 года з апублікаваным Указам аб прысваенні звання Героя Савецкага Саюза.(недаступная спасылка)

Літаратура

Спасылкі

Сцяпан Філімонавіч Аляшкевіч на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Румыніі
Катэгорыя·Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Памерлі ў Румыніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бярэзінскім раёне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Памерлі 4 мая
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Разведчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі