wd wp Пошук:

Сцяпан Фёдаравіч Костычаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Костычаў.

Сцяпан Фёдаравіч Костычаў (31 снежня 1915 — 1943) — малодшы лейтэнант Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Сцяпан Костычаў нарадзіўся 31 снежня 1915 года ў вёсцы Бяссонаўка (цяпер раённы цэнтр у Пензенскай вобласці). Скончыў сем класаў школы і школу фабрычна-заводскага вучнёўства. У 19361939 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1941 годзе Костычаў паўторна быў прызваны ў армію. У тым жа годзе ён скончыў Магілёўскае пяхотнае вучылішча. З верасня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Да кастрычніка 1943 года малодшы лейтэнант Сцяпан Костычаў камандаваў ротай мотастралковага батальёна 108-й танкавай брыгады 9-га танкавага корпуса 65-й арміі Беларускага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].

Рота Костычава адной з першых пераправілася праз Дняпро на поўнач ад пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР і захапіла плацдарм на яго заходнім беразе. Падчас баёў за пашырэнне плацдарма рота паспяхова выбіла праціўніка з вёсак Мохаў, Труд, Гарадок і Ісакавічы. У ноч з 20 на 21 кастрычніка 1943 года Костычев падняў сваіх байцоў у атаку на захоплены нямецкімі войскамі мост. Падчас бою за вёску Страдубка Лоеўскага раёна рота захапіла 2 артылерыйскія гарматы і 3 кулямёты, нанесшы ворагу вялікія страты ў жывой сіле. У тым баі Костычев загінуў. Пахаваны ў вёсцы Чаплін[1]

Узнагароды

Указам Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года малодшы лейтэнант Сцяпан Костычаў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнам Леніна[1][2].

Память

У Пензе і Бяссонаўке імем С. Ф. Костычава названы вуліцы, у Бяссонаўке пастаўлены бюст[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Сцяпан Фёдаравіч Костычаў на сайце «Героі краіны»
  2. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскім павеце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензенскай вобласці
Катэгорыя·Пахаваныя ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1915 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Камандзіры рот у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна