wd wp Пошук:

Сцяпан Іванавіч Чарняк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарняк. Сцяпан Іванавіч Чарняк (4 [16] 12 1899 года, в. Чарневічы — 21 ліпеня 1976 года, Краснадар) — савецкі военачальнік, генерал-маёр (1944), Герой Савецкага Саюза (1940).

Пачатковая біяграфія

Сцяпан Іванавіч Чарняк нарадзіўся 2 (16) снежня 1899 года ў вёсцы Чарневічы цяпер Барысаўскага раёна Мінскай вобласці Беларусі ў сялянскай сям’і. Беларус.

Чарняк скончыў пачатковую школу.

Ваенная служба

Першая сусветная і Грамадзянская вайны

У студзені 1917 года Сцяпан Чарняк быў прызваны ў Рускую Армію і служыў радавым запаснога палка ў Варонежы. З мая 1917 года быў кулямётчыкам 28-га пяхотнага палка 10-й пяхотнай дывізіі(руск.) бел. на Паўднёва-Заходнім фронце(руск.) бел.; у той пасадзе прымаў удзел у Першай сусветнай вайне.

У лістападзе 1917 года перайшоў на бок Саветаў, стаўшы байцом у чырвонагвардзейскім атрадзе горада Орша, неўзабаве стаў камандзірам узвода ў гэтым атрадзе. У Чырвонай Арміі з сакавіка 1918 года. Падчас Грамадзянскай вайны Чарняк камандаваў узводам у 10-м Мінскім і 72-м стралковых палках на Заходнім фронце супраць белополяков.

Міжваенны час

У 1920 годзе ўступіў у шэрагі РКП(б).

У 1921 годзе скончыўшы Маскоўскія пяхотныя камандныя курсы, Сцяпан Іванавіч Чарняк служыў памочнікам камандзіра роты пры Вышэйшым інстытуце политсостава РККА ў Петраградзе, пасля чаго быў пераведзены на пасаду начальніка кулямётнай каманды 2-га стралковага палка Башкірскай асобнай кавалерыйскай брыгады(руск.) бел. і на гэтай пасадзе прымаў удзел у баявых дзеяннях супраць антысавецкага паўстання(руск.) бел. ў Грузіі.

З кастрычніка 1922 года служыў камандзірам узвода 1-й ваенна-чыгуначнай школы камсаставу ў Ленінградзе.

З заканчэннем 8-й Ленінградскай пяхотнай школы камсаставу РККА з верасня 1924 года служыў камандзірам узвода, кулямётнай роты, а затым стралковага батальёна 111-га стралковага палка (37-я Новачаркаская стралковая дывізія(руск.) бел., Беларуская ваенная акруга).

У 1930 годзе Чарняк скончыў курсы ўдасканалення камсаставу РСЧА «Выстрал»(руск.) бел. імя Камінтэрна.

З красавіка 1932 года працаваў інструктарам-кіраўніком Вучэбнага цэнтра перападрыхтоўкі камсаставу Беларускай ваеннай акругі ў Бабруйску, з чэрвеня 1934 года — камандзірам 26-га асобнага тэрытарыяльнага батальёна (Мічурынск, Тамбоўская вобласць), а з студзеня 1935 года — памочнікам камандзіра па страявой частцы 2-га стралковага палка 1-й Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі. У 1936 годзе стаў выконваючым пасаду камандзіра гэтага ж палка.

З 1936 па 1937 гады прымаў удзел у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі ў якасці саветніка камандзіра 11-й дывізіі рэспубліканскай арміі.

З верасня 1938 года працаваў памочнікам камандзіра 1-й Маскоўскай Пралетарскай стралковай дывізіі.

Другая сусветная вайна

Савецка-фінская вайна

З жніўня 1939 года служыў камандзірам 136-й стралковай дывізіі(руск.) бел., камандуючы якой, прымаў удзел у савецка-фінскай вайне.

З 23 снежня 1939 года па 28 лютага 1940 г. 136-я стралковая дывізія (13-я армія, Паўночна-Заходні фронт) прарвала Лінію Манэргейма(руск.) бел. на ўчастку Муола — Ільвес, нанёсшы суперніку вялікія страты. За гэта дывізія была ўзнагароджана ордэнам Леніна.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 7 красавіка 1940 года за ўмелае камандаванне дывізіяй, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства камдыву Сцяпану Іванавічу Чарняку было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 126).

З красавіка па лістапад 1940 года камандаваў 3-м стралковым корпусам (Закаўказская ваенная акруга(руск.) бел.).

Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 4 чэрвеня 1940 года Сцяпану Іванавічу Чарняку прысвоена воінскае званне «генерал-лейтэнант».

З заканчэннем у маі 1941 года Курсаў удасканалення вышэйшага начальніцкага саставу пры Акадэміі Генеральнага штаба імя К. Я. Варашылава Чарняк зноў прыняў камандаванне тым жа корпусам, які ў ліпені 1941 года быў разгорнуты ў 46-ю армію(руск.) бел., што прыкрывала мяжу з Турцыяй, а Чарняк стаў яе начальнікам.

Вялікая Айчынная вайна

У снежні 1941 года быў прызначаны выконваючым пасаду камандуючага Асобнай Прыморскай арміяй і памочнікам па пяхоце камандуючага Чарнаморскім флотам. Але падчас прыбыцця ў Севастопаль Чарняк, не здолеўшы разабрацца ў абстаноўцы і не маючы рэзерваў, стаў рыхтаваць контрнаступленне. Дадзеныя дзеянні выклікалі канфлікт, у выніку якога Чарняк быў адкліканы з Севастопаля.

З 8 лютага па май 1942 года камандаваў 44-й арміяй(руск.) бел., якая, не здолеўшы прарваць абарону ворага ў некалькіх наступальных аперацыях у перыяд з лютага па красавік, у маі падвергнулася разгрому ў ходзе аперацыі «Паляванне на дрофаў»(руск.) бел..

29 мая 1942 года дырэктывай Вярхоўнага Галоўнакамандуючага І. В. Сталіна Чарняк быў зняты з пасады камандуючага арміяй, а 4 чэрвеня 1942 года быў паніжаны ў званні да палкоўніка і быў накіраваны ў войскі з мэтай «праверыць на іншай, менш складанай працы».

З чэрвеня 1942 года камандаваў 306-й стралковай дывізіяй(руск.) бел., якая знаходзілася ў рэзерве Стаўкі, а з кастрычніка 1942 года знаходзіўся на Калінінскім фронце ў раёне горада Дзямідаў, дзе 12 снежня быў цяжка паранены.

З красавіка 1943 года служыў намеснікам камандзіра 5-га гвардзейскага стралковага корпуса(руск.) бел. ў 39-й арміі(руск.) бел.. З 9 чэрвеня па 24 жніўня 1943 года камандаваў 32-й стралковай дывізіяй(руск.) бел. (3-я ўдарная армія(руск.) [[|бел.]], Калінінскі фронт). Падчас камандавання гэтай дывізіяй, прымаў удзел у Смаленскай наступальнай аперацыі, але быў зняты з пасады камандзіра загадам камандуючага Калінінскім фронтам Яроменка «за невыкананне загаду па прарыву абарончага рубяжа».

З 22 кастрычніка 1943 года па 20 студзеня 1944 года камандаваў 162-й стралковай дывізіяй (19-ы стралковы корпус, 65-я армія, Беларускі фронт), якая пад камандаваннем Чарняка паспяхова ўдзельнічала ў Гомельска-Рэчыцкай і Калінкавіцка-Мазырскай аперацыі.

У студзені 1944 года Сцяпан Іванавіч Чарняк быў другі раз цяжка паранены.

Пастановай Савета Народных Камісараў СССР ад 3 чэрвеня 1944 года № 671 палкоўніку Сцяпану Іванавічу Чарняку было прысвоена воінскае званне «генерал-маёр».

У сакавіку 1944 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 41-й стралковай дывізіі(руск.) бел. (69-я армія(руск.) бел.), на чале якой прымаў удзел у Люблін-Брэсцкай, Вісла-Одэрскай, Берлінскай наступальных аперацыях.

Пасляваенная кар’ера

З 1945 года Сцяпан Іванавіч Чарняк працаваў начальнікам Упраўлення баявой і палітычнай падрыхтоўкі Групы савецкіх войскаў у Германіі(руск.) бел., у жніўні 1947 года быў прызначаны на пасаду ваеннага камісара Калінінскай вобласці, а ў студзені 1954 года — на пасаду ваеннага камісара Краснадарскага краявога ваеннага камісарыята.

У красавіку 1958 года генерал-маёр Сцяпан Іванавіч Чарняк сышоў у запас, а затым у адстаўку.

Жыў у Краснадары, дзе і памёр 21 ліпеня 1976 года. Пахаваны на Славянскіх могілках.

Узнагароды

Зноскі

  1. ОБД «Подвиг народа» Архівавана 15 сакавіка 2012..

Літаратура

Спасылкі

Сцяпан Іванавіч Чарняк на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (41):
Катэгорыя·Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага вышэйшага агульнавайсковага каманднага вучылішча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Краснадарскім краі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Севастопаля»
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 снежня
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Памерлі ў Краснадары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Варшаву 1939—1945»
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Савецкія ваенныя спецыялісты ў Іспаніі
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга