wd wp Пошук:

Схенаплектус

Схенаплектус[3] (Schoenoplectus) — род травяністых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Батанічнае апісанне

Схенаплектус азёрны (Schoenoplectus lacustris) (пад літарамі B і C). Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Шматгадовыя, рэдка аднагадовыя, травяністыя расліны. Карэнішчы доўгія, паўзучыя. Сцеблы цыліндрычныя або трохграневыя, простыя. Лісце прыкаранёвае, развітае або рэдукаванае лускападобнае.

Кветкі двухполыя, у шматкветкавых каласках, сабраных у агульнае верхавіннае, парасонікападобнае суквецце з 1-2 прыкветнымі лістамі. Калякветнік з 1-6 доляй, часам рудыментарных, рэдка яны адсутнічаюць. Тычынак 3. Завязь верхняя, аднагнёздавая; лычыкаў 3, радзей 2. Плод гладкі або маршчыністы, трохграневы або плоска-выпуклы.

Таксанамія

Род Схенаплектус па дадзеных Каралеўскіх батанічных садоў К’ю ўключае 34 віда[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Спіс відаў роду Схенаплектус на сайце Royal Botanic Gardens, Kew(англ.) (Праверана 9 ліпеня 2013)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Асаковыя
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных