wd wp Пошук:

Стэван Явеціч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Стэ́ван Явеціч (сербахарв.: Стeвaн Joвeтић; нар. 2 лістапада 1989, Цітаград, СФРЮ) — чарнагорскі футбаліст, нападнік нямецкага клуба «Герта» з Берліна і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі. Па стылі гульні яго параўноўваюць з Раберта Баджа.

Клубная кар’ера

Стэван Явеціч дэбютаваў на прафесійным узроўні за клуб «Партызан» (Бялград) 9 красавіка 2006 года, у 16-гадовым узросце. 2 жніўня 2007 года, у 17-гадовым узросце, зрабіў свой першы хет-трык у матчы Кубка УЕФА са «Зрыньскім»[4]. Пасля сыходу ў дортмундскую «Барусію» Антоніа Рукавіны Явеціч замяніў яго на пасадзе капітана каманды, стаўшы самым маладым капітанам у гісторыі клубу ва ўзросце 17 гадоў, 10 месяцаў і 21 дня (папярэдні рэкорд належаў Альберту Надзю, якому было 19 гадоў)[5]. 31 кастрычніка 2012 яшчэ маладзейшым за Явеціча капітанам стане Нікола Нінкавіч[6].

10 мая 2008 клуб Серыі А «Фіярэнціна» набыў нападніка за 8 млн фунтаў. Першы свой гол за новы клуб Явеціч забіў з пенальці 5 красавіка 2009 у браму «Аталанты»[7].

На перадсезоннай трэніроўцы ў 2010 годзе Стэван Явеціч атрымаў траўму і быў вымушаны прапусціць увесь сезон[8]. Наступны сезон пачаў у выдатнай форме, адразу зрабіўшы дубль у матчы з «Пармай».

19 ліпеня 2013 года перайшоў у клуб англійскай Прэм’ер-лігі «Манчэстэр Сіці» за суму £22 мільёны[9]. Ён выбраў сабе 35 нумар, такі, які меў і ў «Партызане». Дэбют за манчэстэрскі клуб адбыўся 14 верасня ў выязным матчы супраць «Сток Сіці»[10], а першы гол забіў 24 верасня ў браму «Уігана»[11].

31 ліпеня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Явеціча ў італьянскі «Інтэрнацыянале» на правах палутарагадавой арэнды з правам выкупу[12]. У ліпені 2016 года міланцы актывіравалі опцыю выкупу Явеціча. Аднак, у сезоне 2016/17 ён страціў месца ў складзе «Інтэрнацыянале», правёўшы за паўгады толькі пяць матчаў Серыі A.

У студзені 2017 года на правах арэнды далучыўся да «Севільі»[13]. Дэбютаваў за клуб 12 студзеня, забіўшы гол у браму мадрыдскага «Рэала» ў Кубку Іспаніі (выніковы лік 3:3). Праз тры дні зноў забіў «Рэалу», ужо ў чэмпіянаце, чым прынёс «Севільі» перамогу і перарваў 40-матчавую серыю мадрыдскага клуба без паражэнняў. У чэрвені 2017 года «Севілья» адмовілася выкупляць нападніка ў «Інтэра», і той вярнуўся ў Італію.

У жніўні 2017 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Манака»[14]. Гуляў у клубе да канца сезона 2020/21.

У ліпені 2021 года стаў іграком берлінскай «Герты», падпісаўшы двухгадовы кантракт.

Міжнародная кар’ера

Явеціч у форме нацыянальнай зборнай

Явеціч трапіў у першы склад зборнай Чарнагорыі, упершыню скліканай у 2007 годзе, і рэгулярна выклікаўся ў моладзевую зборную[15]. Першы гол на міжнародным узроўні забіў 20 жніўня 2008 года ў выязным матчы са зборнай Венгрыі.

Узнагароды

Клубныя

Партызан

Манчэстэр Сіці

Зноскі

  1. Stevan Jovetic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. STEVAN JOVETIC // Base de Datos del Futbol Argentino
  3. Stevan Jovetić // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Partizan deklasirao Zrinjski 5:0 (in Serbian). B92.net. Retrieved on 8 January 2012.
  5. Partizan deny Jovetic deal. Skysports.com (18 February 2008). Retrieved on 8 January 2012.
  6. Ninković nasledio Jovetića i postao najmlađi kapiten u istoriji Partizana. Blic.rs (31 October 2012). Retrieved on 13 September 2013.
  7. Stevan Jovetic Happy With First Fiorentina Goal. Goal.com (7 April 2009). Retrieved on 8 January 2012.
  8. Salvatore Landolina. Fiorentina’s Stevan Jovetic out for up to seven months with knee ligament damage (англ.)  (4 жніўня 2010). Праверана 7 лютага 2015.
  9. «Manchester City: Stevan Jovetic completes move from Fiorentina» BBC Sport. 19 July 2013. Retrieved 19 July 2013.
  10. «Stoke 0-0 Manchester City» BBC Sport. 14 September 2013. Retrieved 17 September 2013.
  11. «Manchester City 5-0 Wigan» BBC Sport. 24 September 2013. Retrieved 24 September 2013.
  12. Стеван Йоветич на правах аренды перешел в «Интер» football.by
  13. Стеван Йоветич перешел в «Севилью» football.by
  14. «Монако» объявил о переходе Йоветича by.tribuna.com
  15. Viola land Jovetic coup. Skysports.com (31 May 2008). Retrieved on 8 January 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Фіярэнціна
Катэгорыя·Ігракі ФК Манака
Катэгорыя·Ігракі ФК Манчэстэр Сіці
Катэгорыя·Футбалісты Чарнагорыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Герта Берлін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Партызан Бялград
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Севілья
Катэгорыя·Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Падгорыцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе