wd wp Пошук:

Стыло

Рымскія стылы.
Антычны грэк піша стылом на васковай таблічцы.

Стыло, або пісала (стар.-грэч.: στῦλος — слуп, калона) — прылада для пісьма, востраканцавы цыліндрычны стрыжань (даўжынёй 8-15 см і дыяметрам каля 1 см) з косці, металу або іншага цвёрдага матэрыялу. Стылы шырока ўжываліся ў антычнасці і сярэднявеччы. Завостраным канцом стыла наносілі (надрапвалі) тэкст на васковых таблічках. Супрацьлеглы канец рабілі сплошчаным (у выглядзе лапаткі) і акруглым, каб сціраць напісанае.

На Беларусі стылы знойдзены ў Навагрудку, Ваўкавыску, Мінску, Брэсце, Полацку, Браславе, Слуцку, Тураве, Пінску, Копысі, Капылі і Друцку. Ужываліся да XV ст.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Культура Сярэдневякоўя
Катэгорыя·Культура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Канцтавары
Катэгорыя·Антычнасць
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Пісьмовыя прылады