У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лі. Сты́вен Лі (англ.: Stephen Lee; нар. 12 кастрычніка 1974, Троўбрыдж, графства Уілтшыр, Англія) — англійскі былы прафесійны гулец у снукер. Ён стаў прафесіяналам ў 1992 годзе і ўваходзіў у топ-16 з сезона 1997/1998 да сезона 2007/2008, дасягнуўшы найвышэйшай пазіцыі ў рэйтынгу — пятай. Ён выйграў чатыры рэйтынгавыя турніры ў перыяд паміж 1998 і 2006 гадамі, дасягнуў паўфіналу на чэмпіянаце свету 2003 года і фіналу Masters 2008 года. Пасля гэтага ён рэзка страціў форму і ў выніку ён выбыў з топ-16 пасля адзінаццаці сезонаў запар. Гэта значыла, што ён больш не мог аўтаматычна кваліфікавацца на турніры. Лі набраў форму ў сезоне 2011/2012, што дало яму магчымасць дасягнуць фіналаў двух рэйтынгавых турніраў запар і выйграць свой пяты тытул, а таксама зноў патраціць у топ-16. За кар’еру выканаў 184 соценныя серыі[2] і яго гладкая гульня кіем разглядаецца некаторымі экспертамі як самая натуральная гульня, якую яны калі-небудзь бачылі.
Гульнявая кар’ера Лі датэрмінова завяршылася, калі ён быў адхілены ад спаборніцтваў WSA 12 кастрычніка 2012 года з-за дагаворных матчаў. Незалежным судом у верасні 2013 года ён быў прызнаны вінаватым ва ўплыве на вынікі сямі матчаў у 2008 і 2009 гадах і атрымаў дванаццацігадовую забарону на ўдзел у турнірах, якая будзе дзейнічаць да 12 кастрычніка 2024 года.
Легенда |
Чэмпіянат свету (0–0) |
Чэмпіянат Вялікабрытаніі (0–0) |
Іншыя (5–3) |
Вынік | № | Год | Турнір | Сапернік у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 1998 | Grand Prix | ![]() |
9–2 |
Параза | 1 | 2000 | Welsh Open | ![]() |
8–9 |
Перамога | 2 | 2001 | LG Cup | ![]() |
9–4 |
Параза | 2 | 2002 | Thailand Masters(англ.) бел. | ![]() |
4–9 |
Перамога | 3 | 2002 | Scottish Open | ![]() |
9–2 |
Перамога | 4 | 2006 | Welsh Open | ![]() |
9–4 |
Параза | 3 | 2012 | World Open | ![]() |
1–10 |
Перамога | 5 | 2012 | Players Tour Championship Finals | ![]() |
4–0 |
Вынік | № | Год | Турнір | Сапернік у фінале | Лік |
---|---|---|---|---|---|
Перамога | 1 | 2010 | MIUS Cup | ![]() |
4–2 |
Параза | 1 | 2012 | Asian Players Tour Championship – Этап 1 | ![]() |
3–4 |
Перамога | 2 | 2012 | Asian Players Tour Championship – Этап 2 | ![]() |
4–0 |