wd wp Пошук:

Стывен Крыстафер Роўэл

Стэфан Крыстафер Роўэл (англ.: Stephen Christopher Rowell; нар. 9 мая 1964) — брытанскі гісторык. Доктар філасофіі.

Біяграфія

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт, там жа ў 1991 годзе скончыў дактарантуру. Атрымаў ступеень доктара (Ph. D.) за працу «The role of Christianity in the last pagan state in Europe: Lithuania, 1315-1342». Выкладаў у каледжах Кембрыжскага ўніверсітэта: Магдалены і Клэр-каледжы. Працаваў у архівах Германіі, Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Ватыкана інш. На падставе сабранага матэрыялу падрыхтаваў і выдаў у 1994 годзе даследаванне «Lithuania Ascending: A Pagan Empire within East-Central Europe, 1295–1345» («Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345»), беларускі пераклад якой ў 2015 годзе выдала рэдакцыя часопіса «ARCHE». У працы разглядаецца шлях Вялікага Княства да велічы пад уладай Гедыміна, а таксама закранаюцца дасягненні яго папярэдніка і брата Віценя (1295—1315 гады) і яго выбранага наступніка Яўнута (1342—1345 гады).

У 1993 годзе, па запрашэнні гісторыка А. Нікжэнтайціса, пачаў працаваць у Цэнтры гісторыі Заходняй Літвы і Прусіі пры Клайпедскім універсітэце (у 1998—1999 гадах яго дырэктар). З 1999 года загадчык кафедры гісторыі Вялікага Княства Літоўскага Інстытута гісторыі Літвы, на цяперашні час — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі ВКЛ Інстытута гісторыі Літвы[2].

Навуковыя інтарэсы

Даследуе гісторыю Вялікага Княства Літоўскага ў перыяд ранняга сярэднявечча.

Творы

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 18 ліпеня 2020.
  2. S. Rowell
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лестэры
Катэгорыя·Гісторыкі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медыявісты