wd wp Пошук:

Клайпедскі ўніверсітэт

Клайпедскі ўніверсітэт (літ.: Klaipėdos universitetas) — літоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Клайпедзе.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў афіцыйна заснаваны 1 студзеня 1991 года пастановай Сейма Літвы. Новы ўніверсітэт уключыў існуючыя ў горадзе вышэйшыя навучальныя ўстановы. У сваім пачатку ён налічваў 3 000 студэнтаў і тры факультэты (гуманітарных і прыродазнаўчых навук, марской інжынерыі і педагогікі).

З тых часоў ён вырас да сямі факультэтаў і васьмі інстытутаў: прыродазнаўча-матэматычнага, гуманітарнага, марской інжынерыі, мастацтваў, педагагічнага, сацыяльных і медыцынскіх навук. Установа таксама ўключае марскі інстытут, інстытут марскога асяроддзя, інстытут бесперапынных студый, інстытут прыбярэжных даследаванняў і планавання, інстытут гісторыі і археалогіі рэгіёна Балтыйскага мора, інстытут рэгіянальнай палітыкі і планавання, інстытут мехатронікі і інстытут музыказнаўства.

Маючы каля 3 000 студэнтаў і 500 чалавек персаналу, універсітэт прапануе 54 праграмы бакалаўрыяту, 4 праграмы спецыялітэту, 48 праграм магістратуры і 11 доктарскіх праграм.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1991 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з літоўскай мовай навучання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Універсітэты Літвы
Катэгорыя·Адукацыя ў Клайпедзе
Катэгорыя·1991 год у Літве