wd wp Пошук:

Стрэчна

Стрэ́чна — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дзісна, за 34 км на паўднёвы ўсход ад горада Мёры, за 1,5 км на захад ад вёскі Балаі, на вярховым балоце Стрэчна.

Плошча паверхні 0,52 км². Найбольшая глыбіня 3,2 м. Даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,83 км. Даўжыня берагавой лініі 3,22 км. Аб′ём вады 1,2 млн м³. Плошча вадазбору 2,19 км².

Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі вышынёй 0,4—0,5 м, параслі асакой. Адразу каля берага глыбіня вады 1 м. Дно выслана торфам. Вада вызначаецца вельмі нізкай мінералізацыяй (25 мг/л) і кіслай рэакцыяй. Амаль не зарастае, у цэнтры і залівах асобныя экзэмпляры гарлачыка жоўтага. Сцёк па канале і рацэ Улінец у раку Авута (прыток Дзісны).

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, плотка, карась, акунь, краснапёрка і іншыя віды рыб.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Азёры Мёрскага раёна
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі