wd wp Пошук:

Авута

Авута — рака ў Глыбоцкім і Мёрскім раёнах Віцебскай вобласці, правы прыток Дзісны (басейн Заходняй Дзвіны).

Даўжыня ракі 47 км. Плошча вадазбору 461 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 .

Асноўныя прытокі

Агульныя звесткі

Выцякае з возера Падавута на ўскраіне Свянцянскіх град, далей цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 3 км на паўднёвы захад ад горада Дзісна.

Даліна трапецападобная, шырыня 150—250 м. Абалона высокая, шырыня 100—150 м. Рэчышча слабазвілістае, шырыня 4—6 м у вярхоўі, 8—10 м у ніжнім цячэнні. Каля вёскі Ялоўцы на рацэ плаціна і сажалка плошчай 18,3 га.

У басейне ракі азёры Падавута, Гінькава, Вялікае Язна, Малое Язна, Стрэчна, Сяльцоўскае, Горацкае, Качанава і інш. Уздоўж ракі населеныя пункты Зялёны Лог, Чарневічы, Вугольнікі, Амбросенкі, Завуцце, Кухаронкі і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Мёрскага раёна
Катэгорыя·Прытокі Дзісны
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Глыбоцкага раёна