wd wp Пошук:

Старасцень вясенні

Старасцень вясенні[3] (Senécio vernális) — звычайна двухгадовая травяністая расліна, від роду Старасцень (Senecio) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Назва

Старасцень вясенні, несмяртэльнік, нічуйвецер, сахотнік, сухавея[4], нічавей, нятупнік[5].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Двухгадовая, радзей аднагадовая расліна з адзінкавым ці некалькімі прамымі сцебламі, некалькі разгалінаванымі звычайна толькі ў верхняй частцы, вышынёй 15-50 см, у маладым узросце павуцініста апушанамі. Лісце чаргова размешчанае ўздоўж сцеблаў, у абрысе даўгаватае да шырокалінейнага, прыкаранёвае і ніжняе сцябловае — чарашковае, з зубчастымі лопасцямі, да цвіцення адмірае, сярэдняе і верхняе лісце сядзячае, у аснаванні са сцеблаабдымнымі вушкамі, з востразубчастымі лопасцямі, 2-8 см даўжынёй і да 2, 5 см шырынёй.

Кошыкі сабраны ў верхавіннае шчыткападобнае агульнае суквецце, з ложнаязычковымі і трубчастымі кветкамі. Абгортка каля 7 мм даўжынёй, унутраныя яе лісточкі лінейныя, вострыя, на канцы з чорнай плямай, знешнія — у некалькі разоў карацей унутраных, таксама з чорнай плямай. Краявыя кветкі песцікавыя, у ліку 12-16, іх жоўтыя язычкі да амаль белых, вузкадаўгаватыя, у 1,5—2 разы даўжэй абгорткі.

Сямянкі 2-3 мм даўжынёй, цыліндрычныя, з чубком.

Распаўсюджанне

Еўрапейска-заходнеазіяцкая і паўночнаафрыканская расліна, якая сустракаецца па пясчаным лугах, схілах, часта як пустазельная ўздоўж дарог і па краях палёў.

Таксанамія

Senecio vernalis Waldst. & Kit., Pl. Hung. 1: 23, t. 24 (1800).

Сінонімы

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Старасцень
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Флора Паўночнай Афрыкі
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта