wd wp Пошук:

Старасцень

Старасцень[3][4] (Senécio) — велізарны па колькасці відаў род сямейства складанакветных, самы буйны род сярод усіх кветкавых раслін.

Батанічнае апісанне

Адна-, двух- і шматгадовыя расліны. Некаторыя з відаў — сукуленты. Кусты, паўкусцікі, ліяны і невысокія дрэвы. Сцёблы апушаныя або голыя. Плод — сямянка.

Арэал

Па розных дадзеных, у яго ўваходзяць ад 1000 да 3000 відаў, якія сустракаюцца па ўсім свеце і маюць самыя разнастайныя жыццёвыя формы — ад аднагадовых траў да дрэў. На Беларусі 15 відаў, з іх у Чырвоную кнігу занесены 5: старасцень водны (Senecio aquaticus), старасцень дняпроўскі (Senecio borysthenicus), старасцень прырэчны (Senecio fluviatilis), старасцень прыручайны (Senecio rivularis), старасцень эрукалісты (Senecio erucifolius).

Значэнне і выкарыстанне

Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 120. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Старасцень // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 159. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старасцень
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта