wd wp Пошук:

Старажытная гісторыя да Цэзара

«Старажытная гісторыя да Цэзара» (фр.: Histoire ancienne jusqu’à César) — сярэднявечная кампіляцыя гісторыі Старажытнага свету на старафранцузскай мове. Складзена ў XIII ст. у Паўночнай Францыі.

«Старажытная гісторыя» распавядае пра сусветную гісторыю ад Стварэння Свету да часоў Гая Юлія Цэзара, асвятляючы, галоўным чынам, падзеі Траянскай вайны і гісторыю Рыма, а таксама змяшчае ўрыўкі з Бібліі і інш.

Кніга часта капіравалася, што прычынілася да змен і скажэнняў, «Старажытная гісторыя» была грунтоўна адрэдагавана ў XIV ст. у Італіі. У эпоху Рэнесансу была вельмі папулярнай. У рукапісах XIV—XV ст. часта сумяшчалася з сачыненнем «Дзеянні рымлян».

Змест

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гістарычныя сачыненні XIII стагоддзя
Катэгорыя·Кнігі пра Старажытны свет
Катэгорыя·XIII стагоддзе ў Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Гістарычныя хронікі