Старабу́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Старая Буда.
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Чабатовіцкага сельсавета.
5 жніўня 1996 года цэнтр Недайскага сельсавета перанесены ў вёску Старая Буда, сельсавет перайменаваны ў Старабудскі. 1 снежня 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Губіцкага сельсавета[1].
На момант скасавання сельсавета ў яго склад уваходзілі 13 населеных пунктаў: вёскі Елянец, Недайка, Старая Буда, пасёлкі Асавок, Баец, Барок, Васход, Даліна, Лявады, Падчыстае, Салаўёў, Светлы і Ясмень.
У 2005 годзе скасаваны пасёлкі Красны Свет, Мар’іна Поле, Новы Свет і Ясная Паляна.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 931 чалавек[2], з іх 95,6 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,1 % — украінцы[3].