Старабары́саў[1] (трансліт.: Starabarysaŭ, руск.: Староборисов) — аграгарадок у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Прыгараднага сельсавета.
Знаходзіцца за 2 км у напрамку на поўнач ад горада Барысаў, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Барысаў, за 75 км ад Мінска, на аўтамабільнай дарозе Барысаў—Зембін[2].
Захаваліся гарадзішча і селішча, дзе ў XII—XIII стагоддзях размяшчаўся пасад старажытнага Барысава[2].