wd wp Пошук:

Станіслаў Лем

Стані́слаў Херман Лем (польск.: Stanisław Herman Lem; 12 верасня 1921, Львоў — 27 сакавіка 2006, Кракаў) — польскі пісьменнік, сатырык, філосаф, фантаст і футуролаг з пакалення калумбаў. Член Польскай АН у Кракаве (1994).

Лічыцца польскім пісьменнікам, творы якога перакладаюць найчасцей, а ў пэўныя часы быў найбольш чытаным неанглійскамоўным пісьменнікам навуковай фантастыкі. Значная частка яго пісьменніцкай працы займае філасофія і футуралогія, прысвечана разважаннем на тэматыку тэхналогій, прыроды інтэлігенцыі, цяжкасцям у пераказе інфармацыі і ўзаемным паразуменні разумных істот, абмежаванасці чалавека і месцу чалавека ў Сусвеце.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў Львоўскім медыцынскім інстытуце (1939—41), скончыў Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве (1948).

Пахаваны ў Кракаве.

Творчасць

Друкуецца з 1946. У шматлікіх творах у жанры навукова-філасофскай фантастыкі (раманы «Астранаўты», 1951; «Дзённік, знойдзены ў ваннай», «Салярыс», абодва 1961; «Голас Неба», 1968; «Насмарк», 1976; «Мір на зямлі», «Фіяска», абодва 1987, і інш.) разглядае ролю вынаходніцтваў у лёсе чалавецтва, узнімае праблемы маральнай адказнасці чалавека за вынікі сваіх дзеянняў. Аўтар дэтэктыўнага («Следства», 1959) і аўтабіяграфічнага («Высокі замак», 1966) раманаў, зборнікаў навукова-фантастычных апавяданняў «Сезам» (1954), «Зорныя дзённікі» (1957), «Уварванне з Альдэбарана» (1959), «Кніга робатаў» (1961), «Казкі робатаў» (1964), «Кіберыяда», «Паляванне» (абодва 1965), «Апавяданні пра пілота Піркса» (1968), «Бяссонніца» (1971). Яго проза адметная драматызмам калізій, глыбокім псіхалагізмам, багаццем палітры камічнага. Аўтар літаратурных нарысаў.

Кнігі перакладаліся на 41 мову, агульны тыраж 27 млн асобнікаў.[7]. Уплыў Лема на сусветную навукова-фантастычную літаратуру крытыкі параўноўваюць з дзейнасцю такіх класікаў як Герберт Джордж Уэлс ці Олаф Стэплдон[8].

Светапогляд

Выдаў філасофска-сацыялагічныя даследаванні «Дыялогі» (1957), «Сума тэхналогіі» (1964), філасофска-літаратуразнаўчыя працы «Філасофія выпадку» (1968), «Фантастыка і футуралогія» (т. 1—2, 1970).

Вялікая частка тых разважанняў змешчана ў навукова-фантастычных творах, што робіць больш цяжкім іх разуменне. Адначасова гэткі спосаб пераказу філасофскіх думак палягчае іх паразуменне. Таму часта ў сусветнай літаратуры Лем бываў недаацэнены як філосаф і лічыцца галоўным чынам аўтарам навуковай фантастыкі.

Прэміі і ўзнагароды

Дзяржаўная прэмія Польшчы (1976).

Ушанаванне памяці

Прозвішча пісьменніка атрымаў астэроід, а ў Кракаве імя пісьменніка нададуць адной з вуліц.[9][10][11].

Беларускія пераклады

Мастацкая літаратура

Філасофія

Зноскі

  1. Лем Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  3. Лем Станислав // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://english.lem.pl/index.php/arround-lem/critique/articles/180-obituary-by-rob-jan
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118571419 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  7. Старонка аўтара
  8. The Times, 2006-03-28
  9. Polska.pl, 2007-03-21 Архівавана 7 сакавіка 2012.
  10. UCHWAŁA NR VIII/122/07 Rady Miasta Krakowa z dnia 14 marca 2007 r. w sprawie nazw ulic. Par.1, pkt.1 Архівавана 19 лістапада 2009.
  11. Ruszyła budowa ulicy Stanisława Lema Архівавана 2 лютага 2012.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Саюза польскіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сцяг Працы
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
Катэгорыя·Пісьменнікі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Польскамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Кракава
Катэгорыя·Выпускнікі Львоўскага нацыянальнага медыцынскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Камандоры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Адраджэння Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Львове
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Фантасты
Катэгорыя·Станіслаў Лем
Катэгорыя·Члены Польскай акадэміі ведаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя Крыжам Заслугі
Катэгорыя·Філосафы Польшчы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кракаве
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных