wd wp Пошук:

Сямён Уладзіміравіч Букчын

Сямён Уладзіміравіч Букчын (18 жніўня 1941, сяло Валаконаўка, Курская вобласць, РСФСР) — беларускі і рускі літаратуразнаўца, крытык, пісьменнік, публіцыст. Доктар філалагічных навук (1999).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і настаўніцы і вайскоўца ў вёсцы Валаконаўка Курскай вобласці РСФСР. З 1949 года жыве ў Мінску. У 1967 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1959—1961 гг. працаваў фрэзероўшчыкам на Мінскім электратэхнічным заводзе. Праходзіў тэрміновую вайсковую службу ў Савецкай Арміі (1964—1967 гг.). У 1967—1968 гг. працаваў старшым рэдактарам на Беларускім тэлебачанні, у 1968—1969 гг. — старшым навуковым рэдактарам у выдавецтве «Беларуская савецкая энцыклапедыя», з 1969 да 1985 гг. — адказным сакратаром часопіса «Весці АН БССР».

У 1972 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «В. М. Дорошевич. Творческая судьба. Мастерство». З 1985 г. па 1993 г. працаваў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры АН Беларусі. У 1993—1996 гг. быў старшым навуковым супрацоўнікам Аддзела праблем гуманітарнага выхавання пры Прэзідыуме АН Беларусі, а ў 1996—1997 гг. — старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі метадалагічных праблем гуманітарнай адукацыі Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы і гуманітарнай адукацыі. У 1992—1995 гг. рэдагаваў незалежную газету «Европейское время». Адзначаны як «Чалавек года» ў намінацыі «Журналістыка» (1994 г.). У 1998—2001 гг. працаваў журналістам і выкладчыкам у Варшаве. У 1999 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Творчасць А. П. Чэхава і праблемы прозы 1880—1890 гг.».

Друкуецца з 1959 года. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1983) і Міжнароднага ПЭН-клуба. Аўтар сцэнарыя дакументальнага фільма «Селькор» (Беларусьфільм, 1970. Рэжысёр М.Заслонава, аператар А.Сіманаў).

Творы

Кнігі і раздзелы ў кнігах, пераклады

Складанне, падрыхтоўка тэкстаў, уступныя артыкулы, каментарыі, рэдагаванне

Уступныя артыкулы, прадмовы, пасляслоўі

Зноскі

  1. Bukčin Semen Vladimirovič // VIAF ID

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Курскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных