wd wp Пошук:

Станіслаў Канецпольскі

Станіслаў Канецпольскі (польск.: Stanisław Koniecpolski; 1591, Канецпаль — 11 сакавіка 1646, Броды) — гетман вялікі каронны (1632—1646), гетман польны каронны (1618—1632), ваявода сандамірскі (1625—1633), кашталян кракаўскі (1633—1646), староста велюньскі (з 1607) і жарнаўскі (з 1611). Адзін з найбуйнейшых палкаводцаў свайго часу.

Біяграфія

Нарадзіўся ў перыяд 1590—1594 гадоў у мястэчку Канецпаль. Бацька — Аляксандр Канецпольскі (1555—1609), ваявода серадзкі, маці — Ганна Срочыцкая.

У юнацтве ўдзельнічаў у паходзе польска-літоўскага войска пад камандаваннем Уладзіслава Вазы і вялікага гетмана літоўскага Яна Караля Хадкевіча на Маскву. У 1615 годзе ажаніўся з Катажынай, дачкой гетмана Станіслава Жалкеўскага, у паходах якога прымаў удзел, у тым жа годзе стаў падстолім каронным. З красавіка 1618 — гетман польны каронны.

У 1620 годзе ў бітве пад Цацорай ў Малдавіі трапіў у палон да турак, з якога вызваліўся ў 1623 годзе.

Атрымаў начальства над войскамі, размешчанымі на Украіне, удзельнічаў у падаўленні казацка-сялянскага паўстання Жмайлы. Нанёс некалькі паражэнняў крымскім татарам.

Затым ваяваў са шведамі. Двойчы разбіў Густава II Адольфа, пад Гамерштэйнам (1627) і Тшцянай (1629). Быў дбайным прыхільнікам планаў караля Уладзіслава Вазы аб новай вялікай вайне з Турцыяй.

Сям’я

Быў жанаты тройчы: з 1615 года з Катажынай Жалкеўскай, дачкой вялікага гетмана кароннага Станіслава Жалкеўскага, а пасля яе смерці пры родах (1619) другі раз у 1620 годзе ажаніўся з Крысцінай Любамірскай (памерла ў 1645), дачкой старосты сандамірскага Себасцьяна Любамірскага, ад шлюбу з якой меў адзінага сына Аляксандра. У 1646 годзе пасля смерці сваёй другой жонкі і за два месяцы да ўласнай — з Соф’яй Людвікай Апалінскай (памерла ў 1657), дачкой ваяводы пазнаньскага Пятра Апалінскага.

Сын ад 2-га шлюбу — Аляксандр Канецпольскі (1620—1659) — займаў шэраг дзяржаўных пасад Рэчы Паспалітай, быў харунжым вялікім каронным і ваяводам сандамірскім.

Зноскі

  1. Stanisław Koniecpolski h. Pobóg // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Старосты жарнаўскія
Катэгорыя·Род Канецпольскіх
Катэгорыя·Памерлі ў 1646 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сілезскім ваяводстве
Катэгорыя·Старосты вялюньскія
Катэгорыя·Удзельнікі руска-польскай вайны 1609-1618 гадоў (палякі)
Катэгорыя·Кашталяны кракаўскія
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1591 годзе
Катэгорыя·Ваяводы сандамірскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гетманы польныя каронныя
Катэгорыя·Канецпольскія
Катэгорыя·Падстоліі вялікія каронныя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Познані
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гетманы вялікія каронныя
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка