wd wp Пошук:

Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Станкевіч. Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч (23 лютага 1907, в. Арляняты, Ашмянскі павет, цяпер Смаргонскі раён — 6 лістапада 1980) — беларускі грамадскі дзеяч, літаратуразнавец, кpытык, публіцыст. Псеўданімы: Алесь Крыга, Дзівасіл, С. Крушыніч, А. Скіба, Алесь Скіба, Раман Шарупіч ; крыптонімы: Ст. Ст., Др. Ст. Ст.

Біяграфія

Паходзіць са знакамітага ў беларускім руху роду Станкевічаў, пляменнік Яна Станкевіча па матчынай лініі.

Станіслаў Станкевіч разам з Мікалаем Шчорсам і Наталляй Арсенневай падчас шпацыру па вуліцы Вільні. Другая палова 1930-х гг.

Вучыўся ў Віленскай беларускай гімназііі. Скончыў Віленскі ўніверсітэт імя Стэфана Баторыя (1933), абараніў магістарскую дысертацыю «Беларуская стыхія ў творах Элізы Ажэшкі». У 1936 набыў годнасць доктара філасофіі ў галіне польскай і славянскай літаратуры за даследаванне «Беларускія элементы ў польскай рамантычнай паэзіі»[2]. Састаяў у Беларускім студэнцкім саюзе. Адзін з кіраўнікоў Таварыства прыяцеляў беларусаведы, рэдактар часопіса «Студэнцкая думка». Выкладаў у Віленскім універсітэце, у 1937-38 працаваў у Югаславіі і Балгарыі. У перыяд акупацыі Беларусі быў бургамістрам Барысаўскай акругі, акруговым намеснікам Беларускай цэнтральнай рады ў Баранавічах. 3 лета 1944 — у Германіі. У пачатку 1945 рэдактар газеты «Раніца» (выдавалася ў Берліне), быў першым старшынёй «Антыбальшавіцкага блоку народаў» (1946). Садзейнічаў адкрыццю філіяла Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Мюнхене, выданню часопіса «Запісы», быў яго рэдактарам. Працаваў у беларускай рэдакцыі радыёстанцыі «Свабода», Інстытуце вывучэння СССР (Мюнхен). 3 1962 жыў у ЗША. Старшыня Беларуска-амерыканскага задзіночання (1963-65). Рэдактар газеты «Беларус» (1963-80). Аўтар кнігі «Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х гг.» (1967).

Пахаваны на беларускіх могілках у Іст-Брансуіку ў штаце Нью-Джэрсі (ЗША)[3].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Stanisław Stankiewicz // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Станкевіч Станіслаў. Беларускія элемэнты…
  3. Станіслаў Станкевіч. Сэрыя «Партрэты віленчукоў»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага студэнцкага саюза
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смаргонскім раёне
Катэгорыя·Члены Беларускай цэнтральнай рады
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларуска-амерыканскага задзіночання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арлянятах
Катэгорыя·Памерлі 6 лістапада
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
Катэгорыя·Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)