wd wp Пошук:

Стана Каціч

Стана Каціч (англ.: Stana Katic: /ˈstɑːnə ˈkætɨk/, 26 красавіка 1978, Гамільтан, Антарыа, Канада) — канадская актрыса сербска-харвацкага паходжання, найбольш вядомая па ролі дэтэктыва Кейт Бекет у тэлесерыяле «Касл».

Біяграфія

Каціч нарадзілася 26 красавіка 1978 года ў горадзе Гамільтан, правінцыя Антарыа, Канада. Бацька серб, маці харватка, якая эмігравала з Югаславіі. Пазней Каціч са сваёй сям’ёй пераехала ў горад Аўрора, у штаце Ілінойс. Пасля заканчэння сярэдняй школы «Вест Аўрора» ў 1996 годзе яна працягнула навучанне ў Чыкагскай школе драмы імя Гудмана. У Станы Каціч чатыры браты і адна сястра.

Акрамя англійскай мовы, яна таксама валодае сербскай, славенскай, французскай і італьянскай мовамі.

Кар’ера

Каціч сыграла Хану Гітэльман у серыяле «Героі», Колет Стрэнджэр у 5-м сезоне серыяла «24» і Джэні ў фільме Моргана Фрымана «Свята кахання». Таксама яна сыграла ў фільме «Мсцівец» і ў фільме «Квант міласэрнасці».

У жніўні 2008 года Каціч атрымала ролю Кейт Бекет у тэлесерыяле «Касл». У 2008 годзе Каціч стварыла сваю кінакампанію Sine Timore Productions, што ў перакладзе з латыні азначае «Без страху». Улетку 2010 года Каціч знялася ў фільмах «For Lovers Only» у Францыі і «Падвойны агент» у Дубліне разам з Рычардам Гірам.

Фільмаграфія

Фільмы

Каціч на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
ГодФільмРоляВід
1999Acid FreaksЭні
2003Shut-EyeЭнджэла
2005ПітбульМар'яна
2006Без тваруДаяна ПаласТБ фільм
2006Дынастыя ДраконаўАваТБ фільм
2007Свята каханняДжэні
2008Would Be KingsДжуліяна МартнеілТБ фільм
2008Шлях клінкаРаіна
2008Квант МіласэрнасціКорын Вінау
2008Бібліятэкар: Праклён чашы ІудыСымона РэнуарТБ фільм
2008МсцівецМоргенштэрн
2008Truth About KerryЭма
2010For Lovers OnlyСафія
2011Падвойны АгентЭмбер
2012Big SurЛенар Кэндл
2013Клуб «CBGB»Жэня Раван

Серыялы

ГодНазваРоля
2004АператыўнікМарыэла
2004ШпіёнкаБортправадніца
2004L.A. DragnetМірыям Нэльсан
2004ШчытЭйла
2004Ваенна-юрыдычная службаЛюсін Чармалі
2005ШпікНадзя
2005Хуткая ДапамогаБлэйр Колінс
200624Колет Стэнджэр
2006Браты і СёстрыКарэн Уэлс
2006Company ManДонна Бэйкер
2007ГероіХана Гітэльман
2007CSI: Маямі — 6 сезон серыяРыта Саліван
2007Атрад «Антытэрор»Спецыяльны агент Дэбра Лейн
2009 — наш часКаслДэтэктыў Кейт Бекет

Відэа Гульні

ГодНазваРоляЗаўвагі
2011Batman: Arkham CityTalia al GhulГолас

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Актрысы Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гамільтане (Антарыа)
Катэгорыя·Актрысы тэлебачання Канады
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 красавіка
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Выпускнікі Таронцкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных