wd wp Пошук:

Стаматыт

Стаматыт (ад ст.-грэч. Στόμα - рот) — пашкоджанне слізістай абалонкі ротавай поласці. Бывае абмежаванае запаленне слізістай абалонкі языка — гласіт, дзёснаў — гінгівіт. Адрозніваюць: афтозны, катаральны, язвавы, некратычны; востры і хранічны; першасны і другасны. Складае звыш 70% хвароб слізістай поласці рота ў дзяцей.

Папярэджанне

Прадухіленню хваробы спрыяе багатая на вітаміны групы B, цынк, фалійную кіслату, жалеза і селен ежа, залечванне хворых зубоў, піццё толькі з асабістай пляшкі і шклянкі, змяншэнне прыкладання пальцаў да рота, ужыццё толькі мытай садавіны і гародніны, мыццё рук перад ядой[2].

Прычыны

Запаленню спрыяе забруджанне поласці рота, хвароба зубоў, зубныя адкладанні, дысбактэрыёз, вірусная інфекцыя (герпес), грыбок і алергія[3].

Праявы

Прыкметамі хваробы з’яўляюцца пачырваненне і напуханне слізістай поласці рота, сып, боль і непрыемны пах з рота[4].

Зноскі

  1. 1 2 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  2. Вольга Цыбульская. Стаматыт — гэта сур’ёзна // Краіна здароўя. — 23 снежня 2009. — № 53 (167). — С. 7.
  3. Неабходна задаць title= і url= для шаблона {{cite web}}. (нявызн.). Прадпрыемства «Шык-Дэнталь». Праверана 26 чэрвеня 2013.
  4. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Захворванні поласці рота
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак