wd wp Пошук:

Срэмская дыяцэзія

пра праваслаўную епархію гл. Срэмская епархія.

Каталіцкія дыяцэзіі на тэрыторыі Сербіі

Срэмская дыяцэзія (лац.: Dioecesis Sirmiensis) — каталіцкая дыяцэзія з цэнтрам у Срэмска-Мітравіцы (Ваяводзіна, Сербія).

Гісторыя

Каталіцкія гісторыкі ўзводзяць гісторыю Срэмскай дыяцэзіі да заснаванай у IV стагоддзі дыяцэзіі з цэнтрам у рымскім горадзе Сірміум (цяпер Срэмска-Мітравіца). Пасля пасялення на гэтых землях славян і прыняцця імі хрысціянства дыяцэзія захавалася. Пасля Вялікага расколу 1054 года Сербія засталася ў юрысдыкцыі праваслаўнага Канстанцінопаля.

У XVI стагоддзі ўся яе тэрыторыя была заваявана туркамі, дыяцэзія скасавана.

Пасля адваявання Срэма ў туркаў у пачатку XVIII стагоддзя Габсбургскай манархіяй у 1709 годзе была створана Срэмская дыяцэзія, у 1773 годзе яна была аб’яднана з Баснійскай дыяцэзіяй і падпарадкавана Заграбскай мітраполіі.

У 1963 годзе дыяцэзія была пераназвана ў Джакавацка-Срэмскую дыяцэзію.

18 чэрвеня 2008 года была вылучана асобная Срэмская дыяцэзія на тэрыторыі Сербіі, якая стала суфраганнай у адносінах да зноў утворанай Джакавацка-Осіецкай мітраполіі.

Кафедральны сабор дыяцэзіі — Базіліка Святога Дзімітрыя. З 2008 года дыяцэзію ўзначальвае біскуп Джура Гашпаравіч. Асноўны кантынгент вернікаў дыяцэзіі — нацыянальныя меншасці Ваяводзіны: венгры, харваты, славакі і інш. Паводле звестак перапісу 2002 года каталіцтва вызнаюць каля 19 % насельніцтва Ваяводзіны.

Дыяцэзія падзелена на 3 дэканаты і налічвае 29 прыходаў, у якіх служаць 20 святароў. Усяго колькасць каталікоў у дыяцэзіі ацэньваецца прыкладна ў 50 тысяч чалавек[1].

Ардынарыі дыяцэзіі

Зноскі

  1. Пра дыяцэзію на сайце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Балканаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ваяводзіна
Катэгорыя·Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі