wd wp Пошук:

Срэмска-Мітравіца

Срэ́мска-Мі́травіца (сербск.: Сремска Митровица, харв.: Srijemska Mitrovica, венг.: Szávaszentdemeter) — горад у аўтаномным краі Сербіі — Ваяводзіне, на левым беразе Савы, адміністрацыйны цэнтр Срэмскай акругі і абшчыны Срэмска-Мітравіца. Насельніцтва 39 041 жыхар (2002).

Гісторыя

У антычнасці быў вядомы як Сірмій, адзін з найбуйнейшых цэнтраў познеантычнага свету і рэзідэнцыя гепідскіх правадыроў, затым пераназваны ў «град Св. Дзімітрыя» (Civitas Sancti Demetrii), ад чаго ў XII ст. і ўтварылася сучасная назва. У сутнасці, увесь сучасны горад размешчаны ў межах антычнага іпадрома. Паводле звестак 1573 года, у горадзе было 17 мячэцяў і ніводнай царквы. У 1718—1918 гг. уваходзіў у склад уладанняў Габсбургаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Гарады Ваяводзіны