Не блытаць са смятанкай — другой назвай вяршкоў.
Смята́на (праслав.: sъmętana ад sъmětati — сымаць, скідаць) — кісламалочны выраб з высокім змяшчэннем тлушчу.
Вырабляюць з верхняга пласта скіслага малака, то бок з вяршкоў пасля малочнакіслага бражэння.
Пры прамысловай вытворчасці смятаны малако спачатку сепаруюць (дзеляць на вяршкі і абястлушчанае малако), затым атрыманыя вяршкі пастэрызуюць каб знішчыць шкодныя мікробы і сквашваюць — уносяць закваску з малочнакіслых мікраарганізмаў.
Смятана на Вікісховішчы |