wd wp Пошук:

Смалёўка зеленаватая

Смалёўка зеленаватая[3] (Silene chlorantha) — від раслін сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae), распаўсюджаны ў Еўразіі.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 30-80 см вышынёй. Сцеблы адзінкавыя, негалінаваныя, голыя. Прыкаранёвае лісце ланцэтнае, на доўгіх хвосціках, з выразнай сярэдняй жылкай; сцябловае лісце да верхавіны ўсё меншае, ад ланцэтнага да лінейнага. Суквецце вузка-мяцёлкавае, рэдкае; кветкі на тонкіх ніткападобных кветаножках, размешчаны на восі, радзей на кароткіх галінках. Прыкветкі плёнкавыя, бураватыя, па баках з рэдкімі вейчыкамі. Чашачка вузка цыліндрычная, пры плодзе булавападобная, голая, бледная, з зялёнымі жылкамі, часам злёгку пурпурна афарбаваная. Пялёсткі зеленаватыя, амаль да аснавання падзеленыя на лінейныя долі. Каробачка авальная, ≈ 8 мм даўжынёй, на кароткай (2 мм) ножцы[4].

Распаўсюджанне

Від распаўсюджаны ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе і ўмеранай Азіі[5][6].

Ва Украіне від расце на травяністых схілах, у светлых месцах — на ўсёй тэрыторыі, звычайны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. www-sbras.nsc.ru (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2021. Праверана 16 верасня 2019. (руск.)
  5. plantsoftheworldonline.org (нявызн.). (англ.)
  6. bgbm.org (нявызн.). (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Азіі
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Смалёўка