wd wp Пошук:

Смаленскі Псалтыр

Смале́нскі псалты́р, таксама Ане́жскі псалтыр — рукапісны помнік беларускага пісьменства[1] канца XIV ст. Створаны манахам Лукой Смалянінам у Пустынскім Успенскім манастыры пад Амсціславам у 1395 г. па заказе манаха Аляксея.

Твор напісаны на пергаменце. Уключае псалтыр «з даследаваннем», урыўкі з апостала і евангелле ад Іаана. Змяшчае 3 мініяцюры, 22 застаўкі, 150 ініцыялаў з мудрагелістым плеценым арнаментам, выявамі людзей, жывёл і пачвар, а таксама сімвалічнага малюнка (леў з арлінымі крыламі, заяц, мядзведзь, крылаты барс, пачвара з чалавечай галавой паміж рагоў. Пры аздабленні выкарыстаныя фарбы сіняга, зялёнага, чырвонага колераў і золата. На 72 і 129 аркушах перапісчык скарыстаў тайнапіс[2].

У 1657 г. па загаду патрыярха Нікана псалтыр вывезены на востраў Кій(руск.) бел. Анежскай затокі Белага мора. Смаленскі краязнавец Г. К. Бугаслаўскі адшукаў рукапіс у манастыры ў Анежскім павеце Архангельскай губерні, адсюль і паходзіць другая назва псалтыра — Анежскі[3].

Цяпер захоўваецца ў маскоўскім гістарычным музеі (Расія).

Зноскі

  1. Леанід Лыч. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Беларуская Смаленшчына. Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2010. Праверана 8 чэрвеня 2014.
  2. М.Н.Сперанский. Тайнопись в юго-славянских и русских памятниках письма. — Л., 1929.
  3. А. Трофимов. Священное место - Смядынь(руск.) . Культурное наследие земли Смоленской. Праверана 23 ліпеня 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хрысціянскія рукапісы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Псалтыры
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Старажытнабеларуская літаратура
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·1395