wd wp Пошук:

Скабіёза жоўтая

Скабіёза жоўтая[3] (Scabiosa ochroleuca) — від раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, умеранай Азіі.

Назва

Скабіёза жоўтая, вераднік, каўтуначнік, каўтуннік[4], палявая скабіоза, папакі, перапялячнік[5][6], купіна, перапелічнік[7], гузікі, стараснік[8], папы[9][10]

Апісанне

Шматгадовая або двухгадовая травяністая расліна, 20-80 см вышынёй. Кветкі бледна-жоўтыя. Галоўкі пры кветках 2.5-3.5 см у дыяметры, пры пладах яйкападобныя, 2-3 см у дыяметры. Прыкаранёвае лісце чарашковае; хвосцік 1-5 см; ліставая пласцінка пёрыстараздзельная, 5-10 см, з 2-4 парамі сегментаў, або непадзельна. Ствалавое лісце 2-5-парнае, амаль без хвосцікаў або кароткачарашковае, ліставая пласцінка 4-10 см, пёрыстарассечаная або двойчы пёрыстарассечаная . Чашалісцікаў 5, карычнева-жоўтыя, ≈ 4 мм, шчаціністыя. Сямянкі жаўтлявыя, эліпсоідныя, ≈ 2.5 мм, шчацінне да 7 мм. 2n = 16[11].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, ўмеранай Азіі (Турцыя, Казахстан, Манголія, Кітай [пн.-зах. Сіньцзян], Сібір)[12][13][14].

Ва Украіне від расце ў стэпах, на стэпавых лугах, схілах, на пясках.

Галерэя

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  9. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  10. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  11. efloras.org(нявызн.). (англ.)
  12. plantsoftheworldonline.org(нявызн.). (англ.)
  13. npgsweb.ars-grin.gov(нявызн.). (англ.)
  14. bgbm.org(нявызн.). (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Скабіёза
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі